§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных
Структура программы
Праграма на мове C++ складаецца з функцый, апісанняў, каманд і дырэктыў прэпрацэсара (прэпрацэсар — праграма, якая выконвае апрацоўку файла зыходнага кода перад пачаткам кампіляцыі). Пры стварэнні праекта ў акне рэдагавання кода ўжо напісана праграма (прыклад 1.6). #include <iostream> Для мовы С++ напісана вялікая колькасць бібліятэк, якія змяшчаюць каманды мовы. Падключэнне бібліятэкі ажыццяўляецца дырэктывай #include. Далей паказваецца імя бібліятэкі, пададзенае ў вуглавых дужках: < >. У першым радку з дапамогай дырэктывы #include падключаецца загаловачны файл бібліятэкі <iostream>, які змяшчае неабходную інфармацыю для кіравання ўводам/вывадам.. Наступная дырэктыва using адкрывае доступ да прасторы імёнаў namespace std, у якой вызначаюцца сродкі стандартнай бібліятэкі мовы C++. Прастора імёнаў — некаторае мноства, створанае для лагічнай групоўкі ўнікальных ідэнтыфікатараў. Праграма пачынаецца ключавымі словамі int main(), далей у фігурных дужках ідуць каманды мовы. Кожная каманда павінна заканчвацца «;». Апошняя каманда return 0; [1]. Вынік работы праграмы адлюстроўваецца ў асобным кансольным акне (прыклад 1.7). Мова С++ адчувальная да рэгістра выкарыстоўваемых сімвалаў. Гэта азначае, што каманды, якія павінны быць запісаны малымі літарамі, не будуць распазнаны кампілятарам, калі іх запісаць вялікімі. |
Згодна з традыцыяй, распачатай у 1978 г. з прыкладу з кнігі Браяна Кернігана і Дзяніса Рытчы «Мова праграміравання Сі», першая праграма на любой мове праграміравання павінна проста выводзіць на экран прывітанне свету. Строку using namespace std; можно опустить, но тогда нужно будет перед каждой командой, имя которой описано в пространстве имен std, прописывать std::. Например: std::cout << "Hello world!" << std:: endl; У вялікіх праектах, у якіх выкарыстоўваюцца розныя прасторы імёнаў, а не толькі стандартнае, звычайна так і паступаюць. У вучэбных праектах выкарыстоўваецца толькі стандартная прастора імёнаў. Таму прапісваецца дырэктыва пра выкарыстанне прасторы імёнаў std. Адчувальнасць да рэгістра належыць і да імёнаў пераменных. Для кампілятара С++ пераменныя з імёнамі n і N — гэта розныя пераменныя.
|