§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных
Среда программирования Code::Blocks
Работа з асяроддзем праграміравання Code::Blocks[1] пачынаецца са стварэння праекта (прыклад 1.2). Працэс стварэння праекта складаецца з некалькіх крокаў. 1. Выбар тыпу праекта — кансольны дадатак Пасля завяршэння будзе створана папка, імя якой было паказана ў радку «Project title». У гэтай папцы будуць захаваны файлы праекта (прыклад 1.4). Файл з расшырэннем .cbp (Code::Blocks project) і імем, якія супадаюць з імем папкі, — файл, што змяшчае апісанне праекта (пры двайным кліку па гэтым файле праект будзе адкрыты ў асяроддзі Code::Blocks); файл main.cpp — файл, які змяшчае код на мове С++ (расшырэнне .cpp — C plus plus). Акно праграмы складаецца з некалькіх абласцей (прыклад 1.5). Цалкам акно прыведзена ў гл. Дадатак да главы 1. У асяроддзі Code::Blocks можа быць адначасова створана (File → New → Project) ці адкрыта (File → Open…) некалькі праектаў. Кампілюецца і выконваецца толькі адзін — той, які з’яўляецца актыўным. Змяніць актыўны праект можна двайным клікам мышы па імені праекта. Пры кампіляцыі праграмы ствараецца выконваемы файл з расшырэннем .exe і імем, якія супадаюць з імем праекта. Гэты файл захоўваецца ў папцы Debug (якая ствараецца пры першай кампіляцыі праекта). Пры націсканні на кнопку [1] Загрузіць асяроддзе можна па адрасе: http://www.codeblocks.org/downloads/binaries. Для АС Windows спампаваць файл codeblocks-20.03mingw-setup.exe. |
Прыклад 1.2. Стартавая старонка асяроддзя распрацоўкі Code::Blocks. Прыклад 1.3. Выбар папкі і імені праекта. Прыклад 1.4. Файлы праекта. Прыклад 1.5. Вобласці акна праграмы Code::Blocks. Запуск і кампіляцыя праграм: Спіс праектаў (імя актыўнага праекта вылучана паўтлустым шрыфтам): Праграму перад запускам трэба скампіляваць ці выкарыстаць значок, які аб’ядноўвае гэтыя два працэсы. Калі ў праграму ўнесены змяненні і яна запушчана без папярэдняй кампіляцыі, то будзе ажыццёўлены запуск папярэдняй версіі праграмы. |