§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных

 Язык программирования С++

Мова C++ з’яўляецца кампіляванай мовай праграміравання агульнага прызначэння. Яна падтрымлівае наступныя парадыгмы праграміравання: працэдурнае праграміраванне і аб’ектна-арыентаванае праграміраванне. Мова мае стандартную бібліятэку, якая ўключае ў сябе распаўсюджаныя тыпы даных і алгарытмы.

Мова C++ выкарыстоўваецца для распрацоўкі праграмнага забеспячэння і з’яўляецца адной з самых папулярных моў праграміравання. Яна дазваляе ствараць аперацыйныя сістэмы і дадаткі для сервераў; выкарыстоўваецца для напісання драйвераў устройстваў і дадаткаў для сістэм, якія ўбудоўваюцца; на ёй напісана вялікая колькасць прыкладных праграм і камп’ютарных гульняў.

Сінтаксіс C++ атрыманы ў спадчыну ад мовы C. Адным з прынцыпаў распрацоўкі мовы С++ было захаванне сумяшчальнасці з мовай C. Існуе вялікая колькасць праграм, якія могуць аднолькава паспяхова трансліравацца як кампілятарамі C, так і кампілятарамі C++. У мове С++ найбольшая ўвага нададзена падтрымцы аб’ектна-арыентаванага праграміравання.

Сёння існуе вялікая колькасць розных рэалізацый мовы C++, як бясплатных, так і камерцыйных. Напрыклад, GCC, Visual C++, Embarcadero (Borland) C++ Builder і інш. C++ зрабіла вялізны ўплыў на развіццё іншых моў праграміравання, у першую чаргу на Java і C#, якія ў значнай меры атрымалі ў спадчыну яе сінтаксіс.

Асяроддзяў распрацоўкі (Integrated Development Environment, IDE — інтэграванае асяроддзе распрацоўкі) на C++ вельмі шмат. Найбольш вядомыя з іх паказаны ў прыкладзе прыкладзе 1.1.

У першую чаргу выбар IDE залежыць ад узроўню праграміравання. Для навічкоў лепшыя асяроддзі распрацоўкі — Dev-C++ ці Code::Blocks. Для прафесіяналаў падыдуць CLion ці Visual Studio. Таксама трэба прымаць да ўвагі АС, паколькі не ўсе асяроддзі кросплатформенныя.

У электронным дадатку разглядаецца асяроддзе Code::Blocks.

Мова C++ узнікла ў пачатку 1980-х гг., калі супрацоўнік фірмы Bell Labs Б’ёрн Страуструп (нарадзіўся ў 1950 г. у Даніі) прыдумаў шэраг удасканаленняў да мовы C.

У мову C былі дабаўлены класы, унаследаванне класаў, строгая праверка тыпаў, inline-функцыі і аргументы па змоўчанні. Раннія версіі мовы, першапачаткова названай «C with classes» («Сі з класамі»), сталі даступныя з 1980 г.

Да пачатку афіцыйнай стандартызацыі мова развівалася галоўным чынам сіламі Б. Страуструпа ў адказ на запыты праграмісцкай суполкі. У 1998 г. быў ратыфікаваны міжнародны стандарт мовы C++. Апошняя версія стандарту (С++17, таксама вядомая як C++1z) прынята ў 2017 г.

Прыклад 1.1. Некаторыя IDE для распрацоўкі праграм на мове С++.    
Лагатып Назва Каментарыі
Microsoft Visual Studio Падтрымлівае не толькі C++, але і  іншыя мовы: Visual Basic, C# і F#
Eclipse Першапачаткова падтрымлівала толькі Java, працуе пад рознымі аперацыйнымі сістэмамі: Windows/Linux/Mac OS X
CLion Кросплатфор-менная шматфункцыянальная IDE. У ёй можна пісаць на C і C++ і займацца вэб-распрацоўкай на HTML(5), CSS, JavaScript, XML
Code::Blocks

Кросплатформенная, свабодная і адкрытая IDE для C і C++, напісаная з выкарыстаннем GNU C++, мож-на выкарыстоўваць для мовыFortran

Dev-C++

Бясплатнае інтэграванае асяроддзе распрацоўкі для Windows з адкрытым зыходным кодам, патрабуецца ўсяго пару мінут для яе ўстаноўкі