*§ 22-1. Навука

Ісціна. Філасофскае паняцце ісціны ўведзена старажытнагрэчаскім філосафам Парменідам як супрацьпастаўленне меркаванню. Асноўным крытэрыем ісціны прызнавалася тоеснасць мыслення і быцця.

Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца класічная канцэпцыя ісціны, сфармуляваная Арыстоцелем. Яна мае на ўвазе, што ісціна ёсць адпаведнасць рэчы і інтэлекту (лац. Veritas est adaequatio rei et intellectus), ці, па-іншаму, гэта адэкватная інфармацыя пра аб’ект, якая атрымліваецца шляхам пачуццёвага і інтэлектуальнага вывучэння або прыняцця паведамлення пра аб’ект і характарызуецца з пазіцыі дакладнасці.

У навуковым пазнанні ісціна адначасова выступае і як мэта навуковага пазнання, і як самастойная каштоўнасць, што забяспечвае прынцыповую магчымасць навуковых ведаў супадаць з аб’ектыўнай рэальнасцю.

Праўда — паняцце, падобнае да паняцця «ісціна», але ў шэрагу выпадкаў адрозніваецца ад яго і нават супрацьпастаўляецца. Праўда, у адрозненне ад ісціны, мае анталагічны характар, інакш кажучы, адлюстроўвае рэчаіснасць значным для асобы чынам, у згодзе з маральнымі катэгорыямі і ў такой паўнаце, якая неабходна для сапраўднага разумення і ўпэўненасці, рашымасці дзейнічаць. Такім чынам, калі ісціна адпавядае аб’ектыўнай рэчаіснасці, то праўда — духоўнай.

img
icon-discussions
Якое вядомае выказванне старажытнагрэчаскага філосафа Сакрата пра ісціну можа быць праілюстравана з дапамогай дадзенага малюнка? Якім чынам узаемазвязаны філасофскае і навуковае разуменне ісціны?