*§ 18-1. Дзяржава і эканоміка

Пратэкцыянізм. Пратэкцыянізм — натуральная рэакцыя многіх краін на эканамічны крызіс. Дзяржава імкнецца захаваць рабочыя месцы, абараніць унутраны рынак ад замежнай канкурэнцыі праз сістэму пэўных абмежаванняў. Такая палітыка, з аднаго боку, аказвае садзейнічанне развіццю нацыянальнай вытворчасці і абароне айчыннага вытворцы, а з другога — можа сутыкнуцца з мерамі ў адказ іншых дзяржаў, прывесці да застойных з’яў у эканоміцы, узмацнення манапалізму і зніжэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных тавараў.

img
icon-task
Правядзіце аналіз, вызначыўшы станоўчыя і адмоўныя бакі пратэкцыянізму.