§ 15. Рынак: попыт, прапанова, цана

Віды рынкаў. Рынкі адрозніваюць па характары тавару, што прадаецца, па геаграфічным становішчы, па адпаведнасці заканадаўству, па характары продажаў (буйныя партыі тавару або адзінкавыя экзэмпляры) і інш. Існуе некалькі крытэрыяў, па якіх можна выявіць асноўныя віды рынкаў.

img
icon-task
Назавіце яшчэ некалькі відаў рынку па аб’екце, які на ім прадаецца. Зрабіце вывад, ці магчыма скласці вычарпальны спіс відаў рынку па характары тавару, што прадаецца.
icon-search
Біржа — гэта форма аптовага рынку, што функцыянуе рэгулярна. Сфармулюйце, у чым заключаецца спецыфіка аптовага рынку ў параўнанні з рознічным. Азнаёмцеся з сайтамі біржаў, лагатыпы якіх прадстаўлены на ілюстрацыях, і вызначце, якія таргі на іх адбываюцца.

На розных рынках асноўныя эканамічныя суб’екты выступаюць або як спажыўцы, або як прадаўцы. Напрыклад, домагаспадарка спажывае тавары і паслугі і ў той жа час з’яўляецца пастаўшчыком рэсурсаў, перш за ўсё працоўных.

Так, на рынку працы прадаюць і купляюць працоўныя паслугі, звязаныя з выкарыстаннем разумовых і фізічных здольнасцей людзей, а таксама іх навыкаў і вопыту для вытворчасці эканамічных даброт. Асноўныя ўдзельнікі рынку працы — наёмныя работнікі (гэта людзі, якія здольны да працы і адпавядаюць пэўным патрабаванням, сярод якіх можа быць адукацыя, кваліфікацыя, стаж працы, узрост) і працадаўцы (уладальнікі рабочых месцаў: прадпрымальнікі, дзяржава). Яны ажыццяўляюць узаемадзеянне дзякуючы абмену на аснове попыту і прапановы.

Такім чынам, існуе вялізнае мноства разнастайных рынкаў. Усе разам яны складаюць велізарны рынак з мноствам унутраных узаемасувязей.