§ 12. Эканоміка і яе роля ў жыцці чалавека і грамадства
1. Як суадносяцца паняцці «эканамічныя рэсурсы» і «фактары вытворчасці»?
2. Ахарактарызуйце працэс грамадскага ўзнаўлення. Ці ёсць адрозненні ў розных эканамічных сістэмах?
3. Чаму сучасная эканоміка з’яўляецца змешанай?
4. Разгледзьце схему працэсу вырошчвання і перапрацоўкі льну.
Якія фактары вытворчасці задзейнічаны на кожным этапе? Складзіце і запоўніце табліцу.
Выканайце міні-праект «Інфармацыя як фактар вытворчасці». Прывядзіце прыклады таго, як выкарыстанне інфармацыі як фактару вытворчасці выклікала рэвалюцыйныя змены ў вытворчасці тавараў і паслуг. Аформіце свой праект у выглядзе рэкламнага медыятэксту.