§ 11. Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні

icon-questions

1. На аснове тэксту параграфа складзіце схему «Функцыі палітычных партый». Якую функцыю палітычнай партыі вы лічыце самай важнай? Чаму?

2. На прыкладзе грамадскіх аб’яднанняў экалагічнай накіраванасці растлумачце, што агульнае паміж палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і рухамі і ў чым іх адрозненне.

3. У ФРГ склалася партыйная сістэма, асаблівасць якой заключаецца ў барацьбе за ўладу дзвюх буйных партый. Ні адна з іх не можа заваяваць большасць у парламенце, таму кожная ўваходзіць у кааліцыю (саюз) з трэцяй партыяй. Гэта трэцяя партыя выконвае ролю балансу, яе падтрымка забяспечвае перавагу адной з вядучых партый. Растлумачце, чаму сістэму называюць не трохпартыйнай, а «двух з паловай партыйнай».

4. Уявіце сітуацыю: вы размаўляеце з сябрам, і ён сцвярджае, што арганізацыя, у якой знаходзіцца яго старэйшы брат, з’яўляецца новай палітычнай партыяй. Якія пытанні пра грамадскія аб’яднанні вы задалі б свайму сябру, каб упэўніцца ў праўдзівасці яго слоў?

icon-idea
Выканайце міні-праект «Сімволіка палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі». Стварыце плакат, у якім будзе адлюстравана разнастайнасць палітычных партый і арганізацый. Стварыце падборку сімволікі левых, правых і цэнтрысцкіх партый розных краін. Ці магчыма вылучыць агульныя рысы? У чым заключаюцца адрозненні?