§ 7. Дзяржава ў палітычнай сістэме
1. Якое з двух прыведзеных ніжэй палажэнняў адлюстроўвае ўнітарны дзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь?
● Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком выканаўчай улады.
● Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі не валодаюць прыметамі дзяржаўнага суверэнітэту.
2. Вызначце форму праўлення і форму тэрытарыяльнага ўладкавання наступных пар дзяржаў. Што паміж імі агульнае? У чым адрозненне?
● Рэч Паспалітая абодвух народаў (Rzeczpospolita Obojga Narodów) і Рэспубліка Польшча (Rzeczpospolita Polska).
● СССР і ЕС.
3. Ці згодны вы з наступнымі сцвярджэннямі? Абгрунтуйце сваю думку.
● Дзяржава існавала заўсёды.
● Дзяржава з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком усяго грамадства.
● Форма праўлення характарызуе метады і сродкі ажыццяўлення ўлады.
Выканайце міні-праект «Канфедэрацыі ў гісторыі і сучаснасці». Прывядзіце прыклады канфедэрацый з гісторыі і сучаснасці і растлумачце, чаму канфедэрацыя — самая рэдкая форма дзяржаўнага ўладкавання.