* «Страцім-лебедзь»

Пытанні

1. Паразважайце над цытатай з даследавання Мікалая Грынчыка, змешчанай у тэксце раздзела.
З якімі тэзісамі вы згодны? З якімі — не?
Акрэсліце ваша асабістае разуменне ідэі твора.

2. З якім персанажам верша асацыюе сябе лірычны герой?
Якімі словамі перадаюцца яго перажыванні?
У чым выяўляецца сувязь аўтара і героя балады?

3.  Які агульнавядомы сюжэт Максім Багдановіч паклаў у аснову балады?
Як вы думаеце, чаму лебедзь адмовіўся ратавацца ў каўчэгу?

4. Знайдзіце ў баладзе народна-паэтычныя матывы, якія яднаюць яе з фальклорнымі творамі.
Падбярыце адпаведныя ілюстрацыі з тэксту.

5. Параўнайце, як вырашана тэма паэта і паэзіі ў баладзе «Страцім-лебедзь» і паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка».
У якім творы пераважае трагічны пафас, а ў якім — рамантычны?