§ 6. Разнавіднасці камп’ютарных камунікацый

Практыкаванні

 

1. Падрыхтуйце паведамленне на адну з пералічаных тэм.

1.  Спам. Навошта і каму ён патрэбны?
2.  Гісторыя сацыяльных сетак.
3.  Мэсэнджары. Які выбраць?

2. Знайдзіце ў Інтэрнэце значэнні наступных тэрмінаў: банэр, інтэрстыцыяльная аб’ява, таргетынг, інтэрнэт-тэлефанія, MUDs-згуртаванне (ад англ. multi-user dimension). Вызначыце, да якога тыпу камп’ютарных камунікацый іх можна залічыць.