§ 12-2. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIІ – першай палове XVIIІ ст.
З якімі краінамі і чаму вяла войны Рэч Паспалітая ў першай палове XVII ст.?
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVIII ст. |
Книга: | § 12-2. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIІ – першай палове XVIIІ ст. |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 7 Июнь 2025, 14:01 |
1. Уплыў казацка-сялянскай вайны на Беларусь
У 1648 г. ва Украіне пачалося казацкае паўстанне супраць польскай шляхты, каталіцкага духавества і яўрэяў. Яго ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі (1595—1657), выбраны казацкім гетманам. Цэнтрам паўстання стала Запарожская Сеч. Заключыўшы саюз з крымскім ханам, Хмяльніцкі разбіў войска кароннага гетмана і караля Яна ІІ Казіміра Вазы (1648—1668).
Першыя перамогі прывялі да таго, што ў хуткім часе паўстанне перарасло ў казацка-сялянскую вайну супраць Польшчы. Хмяльніцкі планаваў стварыць незалежную самастойную ўкраінскую дзяржаву з уключэннем у яе склад паўднёва-ўсходніх беларускіх зямель.
Каб не дапусціць войска ВКЛ ва Украіну, Хмяльніцкі пачаў засылаць на Беларусь сваіх прадстаўнікоў з заклікамі да выступлення супраць Польшчы. Летам 1648 г. на поўдні Беларусі з’явіліся казацкія атрады (загоны). Да іх сталі далучацца мясцовыя сяляне, мяшчане, часткова праваслаўная шляхта і духавенства. Барацьбу з паўстанцамі ўзначаліў гетман ВКЛ Януш Радзівіл (1612—1655), які здолеў задушыць выступленні ў Мазыры, Бабруйску, двойчы разграміць казацкія загоны пад Лоевам у 1649 і 1651 гг. і заняць, нарэшце, Кіеў.
2. Вайна з Расіяй 1654—1667 гг.
Новая вайна з Расіяй адбылася ў 1654—1667 гг. Яна была выклікана імкненнем цара Аляксея Міхайлавіча вярнуць землі, страчаныя ў першай палове XVII ст. Да таго ж расійскі цар лічыў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, якіх гвалтоўна далучалі да царкоўнай уніі. Вайна таксама была выклікана рашэннем Пераяслаўскай рады 1654 г. аб уключэнні Левабярэжнай Украіны ў склад Расіі.
Сілы былі няроўнымі, Рэч Паспалітая саступала Расіі ў колькасці атрадаў. Армія маскоўскага цара налічвала каля 100 тыс. чалавек і складалася з трох груповак (Шарамецева, Чаркаскага і Трубяцкога). Дапамогу Аляксею Міхайлавічу аказалі запарожскія казакі на чале з Іванам Залатарэнкам. Армія ВКЛ была зусім не падрыхтавана да вайны. Гетман Януш Радзівіл сабраў толькі каля 10 тыс. чалавек шляхецкага апалчэння і наймітаў.
У 1654—1655 гг. расійскія войскі захапілі Смаленск, Віцебск, Полацк, Магілёў, Пінск. Амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай Аляксея Міхайлавіча. На вернасць цару прысягала праваслаўнае насельніцтва. Новае наступленне рускіх войскаў у
З
У
Пасля доўгіх перамоў 30 студзеня
3. «Патоп» 1655—1660 гг.
У 1655—1660 гг. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане вайны са Швецыяй. Гэты канфлікт польскія гісторыкі называюць «першай Паўночнай вайной», або «патопам». Шведскі кароль Карл Х Густаў пры падтрымцы Прусіі заняў у ліпені — кастрычніку
У ВКЛ стрыечныя браты пратэстанты Януш і Багуслаў Радзівілы падпісалі са шведскім каралём унію, якая прадугледжвала перадачу Княства пад кантроль Швецыі. Акт уніі падпісалі ў жніўні
Зварот да Швецыі не быў падтрыманы большасцю магнатаў ВКЛ. Яны захавалі вернасць Люблінскай уніі і каралю Яну ІІ Казіміру Вазе. Братоў Радзівілаў не падтрымала большая частка шляхецкага войска, якая выступіла за захаванне саюза з Польшчай. Барацьбу з прыхільнікамі Кейданскай уніі ўзначаліў віцебскі ваявода Павел Сапега. Радзівілы пацярпелі паражэнне.
Кароль Рэчы Паспалітай заклікаў шляхту да масавага выступлення супраць шведаў. Актыўныя ваенныя дзеянні разгарнуліся пад Варшавай, Берасцем, а затым і Капенгагенам. Данія падтрымала Рэч Паспалітую.
Вайна завяршылася Аліўскім мірам, паводле якога Ян ІІ Казімір Ваза больш не прэтэндаваў на шведскі трон. Швецыя замацавала за сабой прыбалтыйскія землі, размешчаныя на поўнач ад Заходняй Дзвіны. Прусія стала поўнасцю незалежнай ад Рэчы Паспалітай краінай.
Войны сярэдзіны XVII ст. мелі трагічныя наступствы для беларускіх зямель, што знаходзіліся ў стане эканамічнай разрухі, якая дапаўнялася рэзкім скарачэннем насельніцтва. Аслабла каралеўская ўлада і пашырыўся ўплыў магнатаў. У Рэчы Паспалітай узмацніліся ганенні на некатолікаў, што прывяло да скасавання рэлігійнай цярпімасці. Усё гэта садзейнічала працягламу крызісу дзяржавы.
4. Ліквідацыя турэцкай пагрозы
Унутранай слабасцю Рэчы Паспалітай скарысталася Асманская імперыя. У студзені 1672 г. турэцкі султан распачаў вайну. Яго шматтысячнае войска захапіла буйну́ю крэпасць Камянец і аблажыла Львоў. Становішча краіны было цяжкім. Сойм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб наборы шляхецкага войска.
Абарону ад турэцкай пагрозы ўзначаліў каронны гетман Ян Сабескі. У 1673 г. ён разбіў султанскае войска пад Хоцінам, за што атрымаў мянушку «хоцінскі леў». Пасля смерці караля Міхала Вішнявецкага гетмана выбралі новым манархам Рэчы Паспалітай.
Паступова ў вайну супраць Асманскай імперыі ўцягваліся суседнія краіны, у тым ліку і Расія. У чэрвені 1683 г. велізарнае турэцкае войска пад камандаваннем Кара-Мустафы ўварвалася на тэрыторыю Аўстрыі і падышло да Вены. На дапамогу аўстрыйцам прыйшоў Ян ІІІ Сабескі. 12 верасня 1683 г. адбылася пераможная бітва пад Венай, якая спыніла турэцкую агрэсію ў Еўропе.
5. Паўночная вайна і яе наступствы
Напрыканцы XVII ст. у Еўропе пачаў фарміравацца ваенны саюз, накіраваны супраць Швецыі. У яго ўвайшлі Данія, Расія і Саксонія. Саксонскі манарх Аўгуст ІІ Моцны адначасова быў каралём Рэчы Паспалітай. Ён уступіў у вайну, заручыўшыся падтрымкай шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Аўгуст ІІ абяцаў адваяваць у Швецыі страчаныя раней лівонскія землі.
Паўночная вайна пачалася для саюзнікаў няўдала. У
У пачатку
Данія, Саксонія і Расія аднавілі Паўночны саюз, а Аўгуст ІІ вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. Вайна завяршылася Ніштацкім мірам
Пытанні і заданні
1. Вызначце этапы вайны 1654—1667 гг.
2. Пералічыце ўмовы Андросаўскага перамір’я.
3. Чаму вайну 1655—1660 гг. са Швецыяй называюць «патопам»?
4. Калі і чаму была падпісана Кейданская унія?
5. Ахарактарызуйце наступствы «патопу».
6. Якую мянушку атрымаў каронны гетман Ян Сабескі? Чаму?
7. У чым заключаецца гістарычнае значэнне бітвы пад Венай?
8. Раскажыце аб адносінах шляхты ВКЛ да Паўночнай вайны.
9. Спрагназуйце верагодны варыянт развіцця падзей на выпадак паражэння Паўночнага саюза ў вайне 1700—1721 гг.
10. Вызначце тэрытарыяльныя змены Рэчы Паспалітай у другой палове ХVII ст.
11. Запоўніце табліцу «Войны Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІ — пачатку ХVІІІ ст.».