Друкаваць увесь падручнікДрукаваць увесь падручнік

§ 42. Вугальная і крэмніевая кіслоты, іх солі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Падручнік: § 42. Вугальная і крэмніевая кіслоты, іх солі
Надрукаваны: Госць
Дата: Нядзеля 19 Травень 2024 1:56

Вугальная кіслата і яе солі

img
Мал. 100. Структурная формула і маштабная мадэль вугальнай кіслаты

Вугальная кіслата H2CO3 з’яўляецца двухасноўнай і адносіцца да слабых кіслот (мал. 100). У свабодным стане ў выглядзе крышталёў яна вылучана пры тэмпературы ніжэйшай за –30 °С толькі ў другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя.

У водным растворы вугальная кіслата дысацыіруе ступеньчата:

straight H subscript 2 CO subscript 3 rightwards arrow over leftwards arrow straight H to the power of plus plus HCO subscript 3 superscript minus;
HCO subscript 3 superscript minus rightwards arrow over leftwards arrow straight H to the power of plus plus CO subscript 3 superscript 2 minus end superscript.

У звычайных умовах яна распадаецца на вуглякіслы газ і ваду:

straight H subscript 2 CO subscript 3 equals straight H subscript 2 straight O plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow.

Вугальнай кіслаце адпавядаюць два рады солей: карбанаты (сярэднія) і гідракарбанаты (кіслыя). Адзначым дзве найважнейшыя ўласцівасці солей вугальнай кіслаты.

1. Узаемадзеянне з кіслотамі. Агульнай уласцівасцю карбанатаў і гідракарбанатаў з’яўляецца «закіпанне» пры дзеянні больш моцных кіслот як на цвёрдую соль, так і на яе раствор. Адбываецца вылучэнне газу без колеру і паху:

NaHCO subscript 3 plus HCl equals NaCl plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O;
HCO subscript 3 superscript minus plus straight H to the power of plus equals CO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O;
MgCO subscript 3 plus 2 HCl equals MgCl subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow;
MgCO subscript 3 plus 2 straight H to the power of plus equals Mg to the power of 2 plus end exponent plus straight H subscript 2 straight O plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow.
img
Узаемадзеянне карбанатаў і гідракарбанатаў з салянай кіслатой

Узаемадзеянне солей з моцнымі кіслотамі выкарыстоўваюць як тэст (якасную рэакцыю) на прысутнасць солей вугальнай кіслаты — карбанатаў і гідракарбанатаў (Дадатак 3).

Акрамя таго, такія рэакцыі могуць выкарыстоўвацца для атрымання вуглякіслага газу ў лабараторыі, напрыклад, з мармуру CaCO3:

CaCO subscript 3 plus 2 HCl equals CaCl subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow.

2. Тэрмічнае раскладанне. Другая асаблівасць солей вугальнай кіслаты — іх невысокая тэрмічная ўстойлівасць (акрамя карбанатаў натрыю і калію, рубідыю і цэзію). Пры награванні яны раскладаюцца:

2 NaHCO subscript 3 equals with t on top Na subscript 2 CO subscript 3 plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O semicolon
СaCO subscript 3 equals with t on top СаO plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow.

Аналізуючы сказанае і ўраўненні хімічных рэакцый папярэдняга параграфа, можна зрабіць вывад, што карбанаты і гідракарбанаты здольныя да ўзаемаператварэнняў, якія ўмоўна можна паказаць схемай:

img

На прыкладзе карбанату кальцыю ўраўненні рэакцый, адпаведныя дадзенай схеме, выглядаюць так:

img

Ca left parenthesis HCO subscript 3 right parenthesis subscript 2 plus Сa left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 equals 2 CaCO subscript 3 not stretchy downwards arrow plus 2 straight H subscript 2 straight O semicolon
Ca left parenthesis HCO subscript 3 right parenthesis subscript 2 stack equals with t on top CaCO subscript 3 end subscript not stretchy downwards arrow plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O.

Карбанаты і гідракарбанаты знаходзяць шырокае прымяненне ў будаўніцтве, побыце, оптыцы, медыцыне, а таксама ў вытворчасці мыла, шкла, паперы, з’яўляюцца напаўняльнікамі вогнетушыльнікаў.

ul

Табліца 30.1. Выкарыстанне солей вугальнай кіслаты

Хімічная формула і сістэматычная назва Трывіяльная назва, прыродныя мінералы Сферы выкарыстання
Na2СO3
Карбанат натрыю
Кальцынаваная сода Вытворчасць мыйных сродкаў, шкла, фарбавальнікаў; цэлюлозна-папяровая, тэкстыльная, нафтахімічная прамысловасць
Na2СO3 10H2O
Дэкагідрат карбанату натрыю
Крышталічная сода — мінерал
NaHCO3
Карбанат кальцыю
Пітная сода Кулінарыя, дэзынфекцыя поласці рота, сродак ад пякоткі. Пажаратушэнне. Бяспечнае мыццё посуду
СаСО3
Карбонат кальция
Мел — горная парода Пабелка, вытворчасць шкла, гумы
Кальцыт — мінерал Хімічная вытворчасць, будаўніцтва, оптыка, вырабны камень
Ракушачнік — горная парода Будаўнічы матэрыял
Вапняк — горная парода Абліцавальны і архітэктурна-будаўнічы матэрыял
Мармур — горная парода Абліцавальны і архітэктурна-будаўнічы матэрыял
Жэмчуг — каштоўны камень біялагічнага паходжання, які ўтвараецца ў ракавінах некаторых малюскаў Ювелірныя вырабы
(СuOH)2CO3
Карбанат гідраксамедзі(II)
Малахіт — мінерал Вырабны камень. Раней — для здабычы медзі
MgСO3
Карбанат магнію
Магнезіт — мінерал Вытворчасць вогнетрывалых матэрыялаў
CaMg(CO3)2
Двайны карбанат кальцыю і магнію
Даламіт — мінерал Выраб цэменту, тынкоўкі, вогнетрывалых матэрыялаў, у шкляной прамысловасці, у сельскай гаспадарцы для раскіслення глебы

Крэмніевая кіслата і яе солі

Крэмніевая кіслата H2SiO3 з’яўляецца двухасноўнай і больш слабай, чым вугальная кіслата. Яе атрымліваюць узаемадзеяннем сілікатаў (Na2SiO3 або K2SiO3) з больш моцнай кіслатой, напрыклад H2SO4, HCl:

Na subscript 2 SiO subscript 3 plus 2 HCl equals straight H subscript 2 SiO subscript 3 not stretchy downwards arrow plus 2 NaCl;
2 straight H to the power of plus plus SiO subscript 3 superscript 2 minus end superscript equals straight H subscript 2 SiO subscript 3 not stretchy downwards arrow.

Крэмніевая кіслата пры гэтым вылучаецца ў выглядзе студзяністага асадку, састаў якога часта паказваюць формулай nSiO2 · mH2O. У сапраўднасці крэмніевая кіслата мае палімерную прыроду:

img

Ужо пры нязначным награванні або доўгім захоўванні кіслата раскладаецца на аксід і ваду:

straight H subscript 2 SiO subscript 3 equals with t on top straight Н subscript 2 straight О plus SiO subscript 2.

Утвораны аксід SiO2 мае порыстую структуру і вялікую плошчу паверхні (да 1000 м2), што дазваляе яму абсарбіраваць малекулы розных рэчываў, у тым ліку і ваду. Менавіта дзякуючы абсарбцыйным уласцівасцям аксід SiO2 пад назвай «сілікагель» выкарыстоўваецца як асушальнік паветра ва ўпакоўках з электронікай і абуткам, а пад назвай «Белы вугаль» — як абсарбент у медыцыне (мал. 101).

img
Мал. 101. Сілікагель

Солі крэмніевай кіслаты

Для крэмніевай кіслаты вядомыя толькі сярэднія солі — сілікаты. Большасць з іх дрэнна раствараецца ў вадзе. Растваральныя солі сілікат натрыю і сілікат калію называюць «растваральнае шкло» і выкарыстоўваюць як «канцылярскі клей». Атрымаць сілікаты можна сплаўленнем аксіду крэмнію(IV) як кіслотнага аксіду са шчолачамі, аксідамі металаў, а таксама з карбанатамі:

СаO plus SiO subscript 2 equals with t on top СаSiO subscript 3 semicolon
2 NaOН subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript plus SiO subscript 2 equals with t on top Na subscript 2 SiO subscript 3 plus straight Н subscript 2 straight О not stretchy upwards arrow semicolon
Na subscript 2 СO subscript 3 plus SiO subscript 2 equals with t on top Na subscript 2 SiO subscript 3 plus СO subscript 2 not stretchy upwards arrow.

Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў на аснове сілікатаў і карбанатаў

Прыродныя сілікаты і карбанаты служаць асновай для вытворчасці цэменту, бетону, шкла.

Цэмент атрымліваюць спяканнем вапняку CaCO3 і гліны, адна з састаўных частак якой — каалініт, які ўключае аксіды SiO2 і Al2O3.

ul

У працэсе спякання сумесі вапняку СаСО3 і каалініту Al2[Si2O5](OH)4 утвараецца складаная сумесь бязводных солей — сілікатаў і алюмінатаў кальцыю. Нагадаем, што пры змешванні такой тонка здробненай сумесі з вадой адбываецца гідратацыя, утварэнне крышталегідратаў, зрастанне асобных часцінак адна з адной (схопліванне) і атрыманне цвёрдага трывалага матэрыялу — цэментавага каменю.

Бетон вырабляюць з сумесі пяску, цэменту і вады. Дадаючы ў такую сумесь шлак, атрымліваюць шлакабетон. Калі свежапрыгатаванай сумессю заліваюць металічны каркас, то пры зацвярдзенні атрымліваюцца жалезабетонныя канструкцыі. Пры выкарыстанні ў якасці напаўняльніку газападобных рэчываў атрымліваюць пенабетон.

Шкло ўжываюць у будаўнічай сферы (шкленне вокнаў, вітражоў, дзвярэй, аранжарэй), у аптычнай прамысловасці, медыцыне, машынабудаванні, прыборабудаванні, сучаснай архітэктуры, электроніцы, побыце. Як адзначана вышэй у параграфе, сыравіна для вытворчасці шкла («варэння шкла») — карбанаты натрыю і кальцыю, а таксама аксід крэмнію(IV), гэта значыць крышталічная сода, мел або вапняк і кварцавы пясок (Na2CO3, CaCO3, SiO2). Як ужо адзначалася ў § 41, у састаў шкла ўваходзяць аксіды натрыю, кальцыю і крэмнію ў мольных суадносінах 1 : 1 : 6.

Для надання шклу асаблівых уласцівасцей у зыходную сумесь уводзяць дабаўкі. Так, для яго афарбоўвання выкарыстоўваюць розныя аксіды: СuO надае блакітны колер, FeO — зялёны, СоO — ад блакітнага да сіне-фіялетавага. Глушыцелі памяншаюць празрыстасць шкла, робяць яго матавым. Наклейванне палімерных плёнак павялічвае трываласць. Арміраванне металічным дротам надае дэкаратыўныя ўласцівасці і перашкаджае ўтварэнню вялікіх асколкаў пры растрэскванні. Варта адзначыць магчымасць шматразовай перапрацоўкі шкла.

Крэмніевая і вугальная кіслоты — няўстойлівыя рэчывы, што раскладаюцца з утварэннем аксіду і вады: крэмніевая — пры нязначным награванні або доўгім захоўванні, а вугальная — адразу пры ўтварэнні.

Карбанаты і гідракарбанаты здольныя да ўзаемаператварэнняў.

Найважнейшымі будаўнічымі матэрыяламі на аснове прыродных сілікатаў і карбанатаў з’яўляюцца цэмент, бетон і шкло.

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце характарыстыкі, якія адносяцца

  • а) да вугальнай кіслаты;
  • б) да крэмніевай кіслаты:
  • 1) слабы электраліт;
  • 2) тэрмічна ўстойлівая;
  • 3) раскладаецца на аксід і ваду;
  • 4) утвараецца пры растварэнні аксіду ў вадзе;
  • 5) пры раскладанні ўтварае газападобны аксід;
  • 6) прадукт яе распаду — сілікагель;
  • 7) утварае два рады солей;
  • 8) яе солі пры дадаванні кіслаты «закіпаюць»;
  • 9) солі называюць карбанатамі і гідракарбанатамі;
  • 10) утвараецца пры дадаванні салянай кіслаты да сілікатаў;
  • 11) солі называюць сілікатамі;
  • 12) адзін з атамаў мае ступень акіслення +4.

2. Запішыце ў малекулярнай і іоннай форме ўраўненні рэакцый, якія ілюструюць хімічныя ўласцівасці а) вугальнай і б) крэмніевай кіслот, названыя ў заданні 1.

3. Запоўніце табліцу «Будаўнічыя матэрыялы» (цэмент, бетон, жалезабетон, шкло).

Будаўнічы матэрыял Сыравіна для вытворчасці
   

4. Запоўніце табліцу «Прымяненне карбанатаў і гідракарбанатаў».

Хімічныя формулы і назвы Сферы выкарыстання
     

5. Складзіце ўраўненні магчымых рэакцый:

  • a) СаСО subscript 3 not stretchy rightwards arrow with t on top
  • б) straight К subscript 2 СO subscript 3 plus SiO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with t on top
  • в) КНСO subscript 3 plus СO subscript 2 rightwards arrow
  • г) NаНСO subscript 3 plus СН subscript 3 СООН rightwards arrow
  • д) Na subscript 2 СO subscript 3 plus AgNO subscript 3 rightwards arrow
  • е) Мg left parenthesis HСO subscript 3 right parenthesis subscript 2 stack not stretchy rightwards arrow with t on top
  • ж) МgСО subscript 3 not stretchy rightwards arrow with t on top
  • з) MgO plus SiO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with t on top
  • i) Ca left parenthesis НСO subscript 3 right parenthesis subscript 2 plus СO subscript 2 end subscript rightwards arrow
  • к) BaСO subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O plus CO subscript 2 rightwards arrow
  • л) straight K subscript 2 СO subscript 3 plus СН subscript 3 СООН rightwards arrow
  • м) КHСO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with t on top

6. Разлічыце масы кальцыніраванай соды, вапняку і кварцавага пяску, неабходныя для атрымання шкла масай 100 кг, дапускаючы, што зыходныя рэчывы не ўтрымліваюць прымесей.

7. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

img

8. Пры доўгім захоўванні раствораў шчолачаў у шкляным посудзе ў растворах узнікае муць. Патлумачце, якія рэакцыі з’яўляюцца прычынай гэтай з’явы.

9. Прапануйце спосабы атрымання не менш як васьмі складаных рэчываў, маючы ў распараджэнні сілікат калію і гідракарбанат кальцыю. Запішыце ўраўненні рэакцый і спіс атрыманых рэчываў.

10. Вызначце аб’ём вуглякіслага газу (н. у.), што вылучыцца з вогнетушыльніка, які ўтрымлівае серную кіслату і раствор аб’ёмам 10 дм3 з масавай доляй гідракарбанату натрыю 8 % (шчыльнасць раствору — 1,058 г/см3).

*Падрыхтуйце паведамленні:

  • 1. Як утвараюцца сталактыты і сталагміты;
  • 2. Вытворчасць шкла ў Рэспубліцы Беларусь.

*Самакантроль

1. Вугальная кіслата ўтварае солі:

  • а) сілікаты;
  • б) карбіды;
  • в) карбанаты;
  • г) гідракарбанаты.

2. Асноўнай сыравінай для вытворчасці шкла з’яўляюцца:

  • а) вапняк;
  • б) гліна;
  • в) кальцынаваная сода;
  • г) кварцавы пясок.

3. Соль саставу Са(НСО3)2:

  • а) з’яўляецца кіслай;
  • б) рэагуе з вуглякіслым газам у растворы;
  • в) тэрмічна няўстойлівая;
  • г) рэагуе са шчолачамі.

4. Тэрмічна ўстойлівым рэчывам з’яўляецца:

  • а) SiO2;
  • б) Ca(НСO3)2;
  • в) H2SiO3;
  • г) H2СO3.

5. Не працякае рэакцыя:

  • а) СаСО3 not stretchy rightwards arrow with t on top;
  • б) K2СO3 not stretchy rightwards arrow with t on top;
  • в) MgO + SiO2 not stretchy rightwards arrow with t on top;
  • г) Вa(НСO3)2 not stretchy rightwards arrow with t on top.