§ 31. Злучэнні галагенаў
Пытанні, заданні, задачы
1. Запішыце хімічныя формулы і назавіце агрэгатны стан галагенавадародаў пры нармальных умовах.
2. З пераліку Mg(OH)2, FeCl2, FeCl3, Fe(NO3)3, HBr, HCl, MgCl2, ZnSO4 выпішыце формулы і назавіце рэчывы, якія пры дзеянні раствору AgNO3 утвараюць белы тварожысты асадак.
3. Вызначце ступені акіслення атамаў у злучэннях: KClO3, HClO4, Cl2, KCl. У якім з іх атамы хлору могуць выступаць толькі ў ролі адноўніку?
4. Вызначце масу хлоравадароду ў порцыі салянай кіслаты масай 50 г з масавай доляй рэчыва 12 %.
5. Разлічыце аб’ём хлоравадароду (н. у.), які можа вылучыцца пры дзеянні канцэнтраванай сернай кіслаты на хларыд натрыю масай 100 г.
6. Запішыце хімічныя формулы рэчываў, якія рэагуюць з салянай кіслатой: медзь, аксід медзі(II), аксід кальцыю, аксід вугляроду(IV), жалеза, гідраксід цынку, сульфат натрыю, карбанат натрыю. Растлумачце свой выбар. Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.
7. Прапануйце план эксперыментальнага вызначэння раствораў ёдыду калію, браміду натрыю і фтарыду натрыю, якія знаходзяцца ў пранумараваных прабірках, выкарыстоўваючы:
- а) рэакцыі замяшчэння;
- б) рэакцыі абмену.
Запішыце ўраўненні адпаведных рэакцый у малекулярнай і іоннай формах.
8. Растлумачце прычыны парушэння паслядоўнай змены тэмператур кіпення галагенавадародаў на малюнку 44 у § 17.
9. Вызначце масавую долю рэчыва ў растворы, атрыманым пры растварэнні хлоравадароду аб’ёмам 40 дм3 (н. у.) у вадзе аб’ёмам 120 см3.
10. Для атрымання брому газападобны хлор прапусцілі праз раствор масай 2 кг з масавай доляй браміду калію 0,12 %. Разлічыце масу атрыманага брому.