§ 2. Простыя і складаныя рэчывы. Рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы
Пытанні, заданні, задачы
1. Выпішыце хімічныя формулы простых рэчываў: H2S, N, N2, CO2, F2, Fe, CaCl2, Cu, H, Br2, I2, СаСО3, НNO3, S8.
2. Укажыце, якасны або колькасны састаў характарызуе сцвярджэнне:
- а) у састаў малекулы ацэтону ўваходзяць атамы вугляроду, вадароду і кіслароду;
- б) медзь, вуглярод, кісларод і вадарод уваходзяць у састаў малахіту;
- в) у кальцыніраванай содзе на два атамы натрыю прыпадае адзін атам вугляроду і тры атамы кіслароду;
- г) масавая доля алюмінію ў яго аксідзе роўная 53 %.
3. Вызначце, малекулярную або немалекулярную будову мае кожнае з пералічаных рэчываў:
- А — Tпл. 801 °С;
- Б — шчыльнасць 0,76 г/дм3 (н. у.);
- В — Tкіп. 15 °С;
- Г — Tпл. 1492 °С.
4. Разлічыце адносную малекулярную (формульную) масу рэчываў, хімічныя формулы якіх:
- а) NH3, CH3COOH;
- б) Ca3(PO4)2, CuSO4 · 5H2O.
5. Апішыце якасны і колькасны састаў фасфату кальцыю Ca3(PO4)2.
6. Разлічыце масавую долю металу ў рэчыве, хімічная формула якога:
- а) Al2(SO4)3;
- б) FeSO4 · 7H2O.
7. Запоўніце табліцу, параўноўваючы рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы па наступных параметрах:
- 1) найменшая структурная адзінка рэчыва;
- 2) трываласць сувязі паміж часціцамі (нізкая, высокая);
- 3) агрэгатны стан пры пакаёвай тэмпературы;
- 4) лятучасць (здольнасць да выпарэння);
- 5) тэмпературы плаўлення і кіпення (нізкая, высокая);
- 6) прыклады рэчываў.
Параметры параўнання | Рэчывы | |
малекулярнай будовы | немалекулярнай будовы | |
8. Адносная формульная маса солі саставу Э2(SO4)3 роўная 392. Вызначце хімічны элемент, пакажыце, якое з чатырох значэнняў тэмпературы плаўлення адпавядае яго простаму рэчыву: –259 °С, –85,6 °С, 0 °С, 1890 °С. Растлумачце ваш выбар.
9. Вызначце масавую долю азоту ў сумесі, якая ўтрымлівае 10 г мачавіны (NH2)2CO і столькі ж хларыду калію.
10. Руда змяшчае мінералы FeS2 (масавая доля 92 %), FeAsS (масавая доля 6 %) і прымесі, якія не ўтрымліваюць серу. Разлічыце масу серы, якая ўтрымліваецца ў 1 кг такой руды.