§ 28. МАГЧЫМЫЯ ШЛЯХІ ВЫРАШЭННЯ ГЛАБАЛЬНЫХ ПРАБЛЕМ
Падвядзём вынікі. Глабальныя праблемы з’яўляюцца вынікам супярэчнасцей … развіцця. Усе глабальныя праблемы знаходзяцца ў складанай … і … . Пераважная большасць выпадкаў значнага ўмяшання чалавека ў … асяроддзе прыводзіць да … наступстваў. Гуманітарна-экалагічны падыход грунтуецца на прынцыпах … прыродакарыстання, прыярытэту інтарэсаў … і аптымізацыі … яго жыццядзейнасці з улікам … абмежаванняў.
Праверым свае веды. 1. Як узнікаюць глабальныя праблемы чалавецтва? Прывядзіце прыклады. 2. Пры якіх умовах глабальныя праблемы могуць стаць рэгіянальнымі або лакальнымі? 3. У чым сутнасць прынцыпу разумнай дастатковасці і дапушчальнай рызыкі пры ахове прыроды?
Ад простага да складанага. 1. Як адна глабальная праблема можа справакаваць узнікненне іншай глабальнай праблемы? Прывядзіце прыклады. 2. Якія меры неабходна прыняць чалавецтву для вырашэння глабальных праблем? 3. Чаму глабальныя праблемы чалавецтва мэтазгодна вырашаць з пазіцый гуманітарнаэкалагічнага падыходу?
Ад тэорыі да практыкі. Прапануйце комплекс мер па вырашэнні адной з глабальных праблем чалавецтва (на ваш выбар).