Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 23. ШЛЯХІ ВЫРАШЭННЯ ГЛАБАЛЬНАЙ ЭНЕРГЕТЫЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ

img
Мал. 171. Лагатып Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця 7

Усеагульны доступ да сучасных крыніц энергіі. Нягледзячы на агульнасусветны рост аб’ёмаў спажывання энергіі, значная частка чалавецтва адчувае яе недахоп і адсутнасць магчымасці яе выкарыстання.

Па даных ААН, доступ да электрычнасці не маюць 1,2 млрд чал., гэта значыць кожны шосты жыхар Зямлі. Найбольшая частка гэтых людзей пражывае прыкладна ў 12 краінах Афрыкі і Азіі.

На вырашэнне глабальнай энергетычнай праблемы накіравана Мэта 7 з Мэт у галіне ўстойлівага развіцця — «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх» (мал. 171).

icon Клуб знаўцаў-географаў. Больш за 3 млрд чал., большасць з якіх пражываюць у краінах Азіі і Афрыкі на поўдзень ад Сахары, па-ранейшаму гатуюць ежу без прымянення экалагічна чыстых відаў паліва і эфектыўных тэхналогій. 860 млн чал. жывуць без электрычнасці. 50 % з іх пражываюць у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары (мал. 172). Нягледзячы на тое што ў апошнія гады назіраецца імклівае пашырэнне маштабаў выкарыстання сонечнай і ветравой энергіі, доля энергіі, што выпрацоўваецца гэтымі крыніцамі, у агульным аб’ёме энергаспажывання застаецца адносна невысокай.

img
Мал. 172. Доступ да электрычнасці ў краінах свету, якія развіваюцца, %, 2018 г.

Прагрэсу ў галіне ўстойлівага энергазабеспячэння недастаткова для арганізацыі доступу да крыніц энергіі для ўсіх і рашэння задач, звязаных з выкарыстаннем энергіі з аднаўляльных крыніц. Для дасягнення пастаўленай мэты сусветнай супольнасцю вырашаюцца пяць задач (мал. 173).

img
Мал. 173. Асноўныя задачы забеспячэння ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх