Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 18-2. АСНОЎНЫЯ СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ

Новыя падыходы да развіцця раслінаводства. Бурны рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі прывёў да негатыўных наступстваў для прыродных рэсурсаў сельскай гаспадаркі.

Спалучэнне ўздзеяння змянення клімату, дэфіцыту энергарэсурсаў і дэградацыі рэсурсаў робіць праблему задавальнення патрэб насельніцтва ў харчаванні на ўстойлівай аснове ў будучыні яшчэ больш хвалюючай.

У сувязі з абвастрэннем харчовай праблемы і павышэннем нагрузкі на прыроднае асяроддзе ААН была выпрацавана стратэгія ўстойлівай інтэнсіфікацыі раслінаводства. У аснове дадзенай стратэгіі ляжаць пяць прынцыпаў (мал. 128-13).

img
Мал. 128-13. Асноўныя прынцыпы ўстойлівай інтэнсіфікацыі раслінаводства ФАО