Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 17-5. ГАРАДЫ І ПРЫРОДНЫЯ РЫЗЫКІ

Перадумовы праблемы прыродных рызык у гарадах. Узаемадзеянне і ўзаемаўплыў працэсаў урбанізацыі і змянення клімату выклікаюць у ХХІ ст. у сусветнай супольнасці павышаную цікавасць з-за шырокага спектра наступстваў.

Адрозненні ў тэмпах урбанізацыі паміж развітымі краінамі і краінамі, якія развіваюцца, разам з сусветнай тэндэнцыяй марынізацыі гарадскога рассялення прыводзяць да фарміравання зон канцэнтрацыі насельніцтва ў прыбярэжных рэгіёнах. У той жа час глабальныя змяненні клімату разам з хуткімі тэмпамі росту гарадскога насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца, робяць успрымальнай да прыродных катаклізмаў значную частку сялібнай прасторы свету.