Печатать книгуПечатать книгу

§ 10. Правілы пабудовы сказаў з параўнальнымі зваротамі, знакі прыпынку

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: § 10. Правілы пабудовы сказаў з параўнальнымі зваротамі, знакі прыпынку
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 2 Май 2024, 05:42

Практыкаванне 134

Прачытайце табліцу. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, дапоўніўшы прыкладамі.

Параўнальныя звароты
Выдзяляюцца коскамі:
у пачатку сказа                                                                                                              
у сярэдзіне сказа
у канцы сказа
Не выдзяляюцца коскамі:
больш як (менш чым, не часцей як, усё роўна як) + параўнальны зварот
устойлівыя выразы як мага, як след
параўнальны зварот = іменная частка выказніка
не, зусім, амаль + параўнальны зварот
параўнальны зварот = ‘у якасці’

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі

Практыкаванне 135

Прачытайце верш. Да якога віду лірыкі ён адносіцца? Якія моўныя сродкі дапамагаюць перадаць пачуццё пяшчоты? Назавіце адасобленыя члены сказа і параўнальныя звароты, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры іх.

У электрычцы люднай, пры акне,
З дзяўчынай ехаў ён — і тым уразіў,
Што сон яе ў руках трымаў, як вазу,
Не бачыў ні суседзяў, ні мяне.
У вокны барабаніў дождж мацней,
Вагон рыпеў, падрыгваў час ад часу,
А хлопец не аслабіў рук ні разу,
Замёр і сам, як у чароўным сне.

На ўвесь састаў, відаць, вагон адзіны
Ускалыхнуў пяшчотныя ўспаміны.
Глядзелі мы на шчасце маладых,
Пра свой узрост забыўшы на хвілінку,—
І ціха, каб не патрывожыць іх,
Сыходзіў кожны на сваім прыпынку.

                                              М. Маляўка.

Практыкаванне 136

Прачытайце верш. Што вы ведаеце пра Рагнеду? Праз якія вобразныя сродкі выяўляецца стаўленне аўтара да Рагнеды? Спішыце верш, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Патлумачце іх пастаноўку.

Практыкаванне 137

Прачытайце сказы. Спішыце, захоўваючы пунктуацыйныя і арфаграфічныя нормы. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку і напісанне слоў з устаўленымі літарамі.

1. Прырода прыбралася як мала..іца (С. Давідовіч). 2. Аказа..ся ў да..гах як у ша..ках (І. Капыловіч). 3. Здавалася адбываецца ўсё нібыта ў сне (Г. Пярун). 4. Мінула здаецца больш як па..года пасля гэтага выпа..ку пад старою бярозай (М. Паслядовіч). 5. Там сяро.. лясной драбязы стаяла і цешылася сабой як княгіня а..сыпанаяс брыльянтамі ці караламі зала..істымі шышкамі высозная разлапістая яліна (В. Макарэвіч). 6. Як на драж..ах раслі на агаро..е кабачкі і гарбузы (А. Камароўскі). 7. Усе ведаюць Міхаіла Іванавіча як чалавека пунктуальнага. 8. Вада ў Кругане нібы тонкае шкло (Л. Валасюк). 9. Пачалі лю..і жыць як лю..і (А. Козел). 10. Лета маё праля..ела нібыта страла (Н. Маеўская). 11. Менш чым за хвіліну яны пашпурлялі ў выкапаны дол мяхі ды рыштунак (Я. Конеў). 12. Цягнецца дзі..я да кветкі шыпшыны прыгожай і яснай нібы тое сонца (Г. Навасельцава). 13. І тут быццам кіпнем абдало! (А. Наварыч). 14. Больш як дваццаць пар дапытлівых вачэй гля..ела на птушку (А. Вольскі).

Практыкаванне 138

Прачытайце, звярніце ўвагу на выдзеленыя словы. Якой формай назоўнікаў (назоўнікаў і прыметнікаў) могуць выражацца параўнанні? Перабудуйце прапанаваныя сказы ў сказы з параўнальнымі зваротамі. Запішыце. Які з варыянтаў параўнання больш паэтычны?

Паміж алешніку змяёюф
Крыніца чорнай паласою
На свет зірнула, лёд прабіла,
Ў старых карчах загаманіла.
                                 Я. Колас.

Здалёк відна
Зямля бацькоў,
Матуль,
Дзе песня б’ецца
Перапёлкай шэрай.
                                 Р. Барадулін.

Зялёны луг, як скінуць вокам,
Абрусам пышным і шырокім
Абапал Нёмна рассцілаўсяс.
                                 Я. Колас.

Практыкаванне 139

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Якая пара года апісваецца ў тэксце? Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з тэмай.

Яшчэ ўчора ўся зямля была ўслана лісцем рознакаляровым чароўным як сама восень. А сёння гэты пярэсты дыван быццам пасівеў: на ім ляжаў лебядзіным пухам снег які як ні дзіўна зусім не хацеў раставаць. І з-пад гэтага бялюткага чыстага снегу было бачна дзівоснае лісцвяное покрыва — восень нібы апранула паверх свайго звычайнага ўбору белы — убор нявесты. Вочы яе схаваліся пад танюсенькім вэлюмам туманоў якія лёгкай дымкаю на гарызонце злучалі неба з зямлёю (Паводле Д. Пятровіча).

Назавіце параўнанні. Чым яны выражаны?
Спішыце тэкст, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку.
Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.
Раскрыйце значэнні слоў пярэсты, вэлюм.

Практыкаванне 140

Напішыце невялікае сачыненне-апісанне пра любімую пару года або роднага чалавека, выкарыстоўваючы параўнальныя звароты.