Дадатак да главы 2
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Інфарматыка. 11 клас (Павышаны ўзровень) |
Книга: | Дадатак да главы 2 |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 24 Январь 2025, 08:50 |
Опцыі кампілятара, з якімі можна пераносіць дадатак
Адкрыць акно Project Options (каманда меню Project → Options).
У раздзеле Packages зняць галачку з опцыі Link with runtime packages: |
У раздзеле Building > C++ Linker зняць галачку з опцыі Link with Dynamic RTL: |
Некаторыя настройкі асяроддзя
Наладзіць асяроддзе можна, выканаўшы каманду Tools -> Options…, далей выбраць раздзел IDE. |
У раздзеле Compiling and Running паставіць галачку Always compile modified projects для таго, каб праект перад выкананнем абавязкова кампіляваўся. Зняць галачку Enable unit directory cache, каб не ствараліся файлы ў папцы __astcache. |
У раздзеле Saving and Desktop паставіць галачку Save files when compiling or running для аўтаматычнага захавання змяненняў. |
У раздзеле Editor Options -> Code Insight зняць галачку Auto complete для таго, каб адзначыць аўтаматычнае дапісванне каманд (напрыклад, цыклаў і галінаванняў). |
Колеравыя канстанты
Канстанта |
Значэнне колеру |
clBlack |
Чорны |
clMaroon |
Цёмна-бардовы |
clGreen |
Зялёны |
clOlive |
Аліўкава-зялёны |
clNavy |
Цёмна-сіні |
clPurple |
Пурпурны |
clTeal |
Марской вады |
clGray |
Шэры |
clSilver |
Сярэбраны |
clRed |
Чырвоны |
clLime |
Лімонна-зялёны |
clBlue |
Сіні |
clYellow |
Жоўты |
clFuchsia |
Бэзавы |
clAqua |
Блакітны |
clWhite |
Белы |
clBackground |
Бягучы колер фону стала Windows |
clScrollBar |
Бягучы колер палос пракруткі |
clActiveCaption |
Бягучы колер фону паласы загалоўка ў актыўным акне |
clInactiveCaption |
Бягучы колер фону паласы загалоўка ў неактыўным акне |
clMenu |
Бягучы колер фону меню |
clWindow |
Бягучы колер фону вокнаў |
clWindowFrame |
Бягучы колер рамкі вокнаў |
clMenuText |
Бягучы колер тэксту меню |
clWindowText |
Бягучы колер тэксту вокнаў |
clCaptionText |
Бягучы колер тэксту загалоўка ў актыўным акне |
clActiveBorder |
Бягучы колер бардзюра актыўнага акна |
clInactiveBorder |
Бягучы колер бардзюра неактыўнага акна |
clAppWorkSpace |
Бягучы колер працоўнай вобласці дадаткаў |
clHighlight |
Бягучы колер фону вылучанага тэксту |
clHightlightText |
Бягучы колер вылучанага тэксту |
clBtnFace |
Бягучы колер паверхні кнопак |
clBtnShadow |
Бягучы колер ценяў, якія адкідаюцца кнопкамі |
clGrayText |
Бягучы колер тэксту недаступных элементаў |
clBtnText |
Бягучы колер тэксту кнопак |
clInactiveCaptionText |
Бягучы колер тэксту загалоўка ў неактыўным акне |
clBtnHighlight |
Бягучы колер выдзеленай кнопкі |
Настройкі ColorDialog
Для вызначэння 16 дадатковых колераў у акне Цвет выкарыстоўваецца ўласцівасць CastomColors. На этапе праектавання колеру можна задаць у акне рэдактара спісаў радкоў (кнопка каля ўласцівасці CastomColors у акне інспектара аб'ектаў). Кожны колер вызначаецца радком выгляду:
<імя колеру>=<шаснаццатковае прадстаўленне колеру>
Імёны колераў задаюцца ад ColorA да ColorP.