Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 16. Мадэляванне руху цела ў паветры

Практыкаванні

 

1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў п. 16.5 пабудову камп'ютарнай мадэлі руху каменя ў паветры.

2. Выкарыстоўваючы капіраванне мадэлі, пабудаванай у практыкаванні 1, стварыце камп'ютарную мадэль руху каменя ў асяроддзі без супраціўлення, разгледжаную ў п.16.7. Дабудуйце на скапіраванай дыяграме траекторыю палёту каменя ў асяроддзі без супраціўлення.

3. Выкарыстоўваючы капіраванне мадэлі, пабудаванай у практыкаванні 1, стварыце камп'ютарную мадэль руху шара з пенапласту ў паветры (сярэдняя шчыльнасць пенапласту 25 кг/м3). Копію дыяграмы выдаліце і пабудуйце дыяграму з траекторыяй палёту шара з пенапласту ў паветры.

4. Выкарыстоўваючы капіраванне мадэлі, пабудаванай у практыкаванні 3, стварыць камп'ютарную мадэль руху шара з пенапласту ў асяроддзі без супраціўлення. Дабудуйце на скапіраванай дыяграме траекторыю палёту ў асяроддзі без супраціўлення. Параўнайце далёкасці палёту шара з пенапласту ў паветры і ў асяроддзі без супраціўлення.

5. Выкарыстоўваючы мадэлі, пабудаваныя ў практыкаваннях 2 і 4, параўнайце далёкасці палёту каменя і шара з пенапласту ў паветры, затым у асяроддзі без супраціўлення.