§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення
Практыкаванні
1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову мадэлі камп'ютарнага стала.
2. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову мадэляў устройств камп'ютара.
3. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову працоўнага месца вучня ў камп'ютарным класе.
4. У рэдактару Google SketchUp 8 ёсць сховішча ўбудаваных мадэляў, якія называюцца кампанентамі. Мадэль-кампанент можна ўставіць у вобласць малявання як любую мадэль са знешняга файла тыпу SKP. Для гэтага камандай меню Окно → Компоненты выклікаецца дыялогавае акно Компоненты, у якім пстрычкай выбіраецца мадэль-кампанент. У выніку мадэль замацоўваецца за паказальнік мышы як імпартаваная.
Загрузіце з сайта Нацыянальнага адукацыйнага партала папку з мадэлямі вучэбнай мэблі і змесціце іх у сховішча кампанентаў рэдактара.
5. Устаўце ў мадэль працоўнага месца вучня загружаны кампанент Компьютерное кресло. Стварыце мадэль працоўнага месца вучня з камп'ютарным крэслам.
6. Пабудуйце мадэль настаўніцкага стала, які выкарыстоўваецца ў вашым камп'ютарным класе, загадзя правёўшы вымярэннi пры дапамозе рулеткі.
7. Пабудуйце мадэль прынтэра, які выкарыстоўваецца ў вашым камп'ютарным класе.
8. Збярыце мадэль інтэр'еру камп'ютарнага класа, у якім вы займаецеся, выкарыстоўваючы пабудаваную мадэль будаўнічай абалонкі, мадэлі і кампаненты мэблі і абсталявання.
Калі магутнасці камп'ютара не хапае для размяшчэння ўсіх дэталяў інтэр'еру камп'ютарнага класа ў будаўнічай абалонцы, працоўныя месцы вучняў у класе можна адзначыць прамавугольнікамі на падлозе.