ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Гістарычная драма
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская літаратура. 11 клас |
Книга: | ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Гістарычная драма |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 19 Апрель 2025, 12:43 |
Гістарычная драма
Гістарычная драма
У шырокім значэнні драма (ад грэч. drama — ‘дзеянне’) — гэта род літаратуры (побач з эпасам і лірыкай), арыентаваны на сцэнічнае ўвасабленне. У вузкім значэнні — адзін з відаў драматычнага роду літаратуры (побач з камедыяй і трагедыяй). Прыкладам з’яўляюцца п’есы «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, «Вечар» А. Дударава і інш.
Драма гістарычная — жанравая разнавіднасць драмы, у якой па-мастацку ўзнаўляюцца пэўныя гістарычныя падзеі, жыццё і дзейнасць канкрэтных гістарычных асоб. |
Канфлікт у такіх творах вызначаецца драматызмам гістарычных рэалій, вастрынёй і напружанасцю. Галоўныя героі гістарычнай драмы — пераважна канкрэтныя гістарычныя асобы, дзейнасць якіх мела вялікае значэнне для ўсяго народа, краіны. Прыкладам гістарычнай драмы з’яўляюцца п’есы «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча, «Князь Вітаўт» А. Дударава. Так, у гістарычнай драме «Князь Вітаўт» у вострых супярэчнасцях падаецца гістарычнае мінулае Беларусі ХІV стагоддзя, барацьба за ўладу Вітаўта і Ягайлы.
Пытанні
1. Вызначце жанравую спецыфіку гістарычнай драмы. Прывядзіце прыклады твораў гэтага жанру. | |
2. Абгрунтуйце, чаму п’еса «Князь Вітаўт» А. Дударава з’яўляецца гістарычнай драмай. |