ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Сюжэт і яго элементы
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская літаратура. 11 клас |
Книга: | ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Сюжэт і яго элементы |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Вторник, 13 Май 2025, 13:58 |
Сюжэт і яго элементы
Сюжэт і яго элементы
У творы можа быць адна або некалькі сюжэтных ліній, звязаных з найбольш значнымі характарамі.
Сюжэт (ад фр. sujet — ‘прадмет’) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. |
Сюжэтная лінія — сукупнасць узаемазвязаных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя або іншыя персанажы. |
Вылучаюць наступныя элементы сюжэта:
экспазіцыя (аўтар знаёміць чытача з месцам, часам дзеяння і героямі);
завязка (падзея або некалькі падзей, якія ўцягваюць герояў у канфлікт, спрэчку, барацьбу);
развіццё дзеяння (падзеі, якія паказваюць сутыкненне, барацьбу герояў);
кульмінацыя (момант найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння);
развязка (падзея, у якой вырашаецца канфлікт і пасля якой дзеянне завяршаецца).
Твор можа мець пралог і эпілог.
Пралог — своеасаблівы ўступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі фактамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора.й. |
Эпілог — заключная частка, у якой расказваецца пра лёс герояў праз нейкі час пасля паказаных у творы падзей.. |
Сюжэт цесна звязаны з кампазіцыяй, якая, акрамя сюжэта, аб’ядноўвае і пазасюжэтныя элементы твора: разгорнутыя апісанні абстаноўкі і побыту, пейзажы, філасофскія развагі, лірычныя адступленні, устаўныя элементы (легенды, прыпавесці і інш.), партрэтныя характарыстыкі герояў.
Пытанні
1. Якую ролю адыгрывае сюжэт у раскрыцці характараў герояў? | |
2. Як сюжэт звязаны з кампазіцыяй? | |
3. Назавіце пазасюжэтныя элементы. | |
4. Акрэсліце падзеі, якія адпавядаюць элементам сюжэта ў апавяданні «Сямнаццатай вясной» І. Навуменкі, вызначце пазасюжэтныя кампаненты ў творы. |