Print this chapterPrint this chapter

§ 2. Хімічныя злучэнні ў жывых арганізмах. Неарганічныя рэчывы

Сярод неарганічных рэчываў у саставе жывых арганізмаў найважнейшая роля належыць вадзе. Яе асноўнымі біялагічнымі функцыямі з’яўляюцца структурная, метабалічная, транспарт­ная і тэрмарэгулятарная. Мінеральныя солі і кіслоты таксама адыгрываюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў. На працяканне біяхімічных рэакцый уплывае канцэнтрацыя іонаў Н+ — кіслотнасць асяроддзя.