Print this chapterPrint this chapter

§ 45. Асноўныя палажэнні сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі. Папуляцыя — элементарная адзінка эвалюцыі. Перадумовы эвалюцыі

Асноўныя палажэнні сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі (СТЭ) можна сфармуляваць наступным чынам.

1. Від уяўляе сабой цэласную генетычна закрытую сістэму. Ён складаецца з папуляцыйгенетычна адкрытых сістэм, паміж якімі ў выніку міграцыі асобін адбываецца абмен генамі.

2. Элементарнай адзінкай эвалюцыі з’яўляецца папуляцыя.

3. Элементарныя эвалюцыйныя фактары (мутацыйная і камбінатыўная зменлівасць, паток і дрэйф генаў, папуляцыйныя хвалі, ізаляцыя) — гэта перадумовы эвалюцыі.

4. Галоўная рухаючая сіла эвалюцыі — натуральны адбор, які працякае на аснове барацьбы за існаванне.

5. Пад дзеяннем натуральнага адбору адбываецца фарміраванне адаптацый і ўтварэнне відаў. Гэта асноўныя вынікі эвалюцыі.

6. Відаўтварэнне ажыццяўляецца працягла і паступова, праз шэраг прамежкавых форм — рас і падвідаў.