Печатать книгуПечатать книгу

Самае важнае ў раздзеле 5

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 11 клас
Книга: Самае важнае ў раздзеле 5
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 5 Декабрь 2024, 05:14

Энергія вагальнай сістэмы, якая выконвае гарманічныя ваганні з частатой n, можа, згодна з гіпотэзай Планка, прымаць толькі пэўныя дыскрэтныя значэнні, якія адрозніваюцца на цэлы лік элементарных порцый — квантаў энергіі.
Эйнштэйн развіў гіпотэзу Планка, мяркуючы, што святло выпраменьваецца, паглынаецца і распаўсюджваецца ў выглядзе асобных порцый (квантаў).
Найменшая порцыя (квант) энергіі, якую нясе выпраменьванне частатой n, вызначаецца па формуле:

дзе пастаянная h — фундаментальная пастаянная — пастаянная Планка. Яе прыбліжанае значэнне:

·с.

Модуль імпульсу фатона вызначаецца суадносінай:

,

З’ява выпускання электронаў рэчывам пад дзеяннем падаючага на яго святла атрымала назву знешняга фотаэфекту. Выпусканне рэчывам якіх-небудзь часціц называецца эмісіяй. Таму знешні фотаэфект называюць таксама фотаэлектроннай эмісіяй (фотаэмісіяй), а вылятаючыя электроны — фотаэлектронамі. 

Калі фотаэфект не суправаджаецца вылетам электронаў з паверхні рэчыва, то яго называюць унутраным фотаэфектам. Пры ўнутраным фотаэфекце частка электронаў, якія знаходзяцца ў рэчыве ў звязаным стане, пераходзіць у вольны стан, павялічваючы канцэнтрацыю вольных носьбітаў току.

Эксперыментальна ўстаноўлены наступныя законы знешняга фота­эфекту:

1. Сіла фотатоку насычэння Iн прама прапарцыянальна інтэнсіўнасці I падаючага выпраменьвання.
2. Максімальная кінетычная энергія  фотаэлектронаў не залежыць ад інтэнсіўнасці I падаючага выпраменьвання і лінейна нарастае з павелічэннем частаты n падаючага выпраменьвання.
3. Для кожнага рэчыва існуе гранічная частата  такая, што выпраменьванне меншай частаты не можа вырываць электроны з яго паверхні.

Формула Эйнштэйна для знешняга фотаэфекту:

.

Чырвоная мяжа фотаэфекту — найменшая частата выпраменьвання, пры якой назіраецца фотаэфект:

,

залежыць толькі ад работы выхаду электронаў для дадзенага рэчыва (Aвых > 0) г. зн. вызначаецца хімічнай прыродай рэчыва і станам яго паверхні.

Прылады, якія пераўтвараюць светлавыя сігналы ў электрычныя, называюцца фотаэлементамі.

Пад карпускулярна-хвалевым дуалізмам разумеюць той факт, што ўсе аб’екты ў прыродзе маюць як хвалевыя, так і карпускулярныя ўласцівасці. У адных умовах у большай меры праяўляюцца хвалевыя, у іншых — карпускулярныя ўласцівасці аб’ектаў.

Заданні для самастойных даследаванняў

1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (Г. Герц, А. Г. Сталетаў, М. Планк, П. М. Лебедзеў, Луі дэ Бройль).
2. Падрыхтуйце рэфераты на тэмы: «Выкарыстанне фотаэлементаў у сонечных батарэях, для сігналізацыі і лакацыі, для кіравання вытворчымі працэсамі».