Самае важнае ў Раздзеле 1
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Фізіка. 11 клас |
Книга: | Самае важнае ў Раздзеле 1 |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Четверг, 5 Декабрь 2024, 00:30 |
Перыядычным называецца рух, пры якім фізічныя велічыні, што яго характарызуюць, праз роўныя прамежкі часу прымаюць аднолькавыя значэнні.
Вагальным называецца рух (працэс), пры якім любая фізічная велічыня, што характарызуе гэты рух (працэс), па чарзе змяняецца то ў адзін, то ў другі бок ад яе значэння ў становішчы ўстойлівай раўнавагі.
Ваганні, пры якіх залежнасць каардынаты (зруху) цела ад часу вызначаецца суадносінамі
называюцца гарманічнымі, а сістэма, якая выконвае такія ваганні, — гарманічнай вагальнай сістэмай. Залежнасць каардынаты цела ад часу х(t) называецца кінематычным законам руху.
Ваганні цела з’яўляюцца гарманічнымі, калі яны адбываюцца пад уздзеяннем вяртальнай сілы, праекцыя якой прама прапарцыянальна зруху цела са становішча раўнавагі і накіравана да становішча раўнавагі цела, якое вагаецца, г. зн. .
Ураўненне гарманічных ваганняў:
.
Амплітуда ваганняў A (A > 0) — максімальны зрух xmax цела ад становішча раўнавагі.
Перыяд вагання T — час аднаго вагання:
.
Частата ваганняў — лік ваганняў, выконваемых за адзінку часу:
.
Цыклічная частата ω — лік ваганняў за прамежак часу секунд:
.
Вагальная сістэма, што складаецца з цела масай m і бязважкай спружыны жорсткасцю k, якая злучае цела і апору, называецца спружынным маятнікам. Яго перыяд ваганняў:
.
Матэматычным маятнікам называецца цела масай m, падвешанае на бязважкай нерасцяжнай нітцы даўжынёй l, якое знаходзіцца ў полі сілы цяжару. Перыяд малых ваганняў матэматычнага маятніка вызначаецца па формуле Гюйгенса
Уласныя (свабодныя) ваганні — гэта ваганні, якія адбываюцца пры адсутнасці знешніх уздзеянняў на сістэму. Пры адсутнасці трэння яны адбываюцца са строга вызначанай частатой, якая называецца частатой уласных ваганняў сістэмы.
Затухаючымі называюцца ваганні, энергія якіх памяншаецца з цягам часу.
Вымушанымі называюцца ваганні сістэмы, якія выклікаюцца ўздзеяннем на яе перыядычных знешніх сіл.
Рэзананс — гэта з’ява рэзкага нарастання амплітуды вымушаных ваганняў пры набліжэнні частаты ω, знешняй сілы, што дзейнічае на вагальную сістэму, да частаты ω0 уласных ваганняў сістэмы .
Механічнай хваляй называецца працэс распаўсюджвання ваганняў у пругкім асяроддзі, які суправаджаецца перадачай энергіі ад аднаго пункта асяроддзя да другога.
Даўжыня хвалі — адлегласць, пройдзеная хваляй у асяроддзі за прамежак часу, роўны перыяду ваганняў часціц: .
Скорасць распаўсюджвання хвалі — гэта скорасць распаўсюджвання ваганняў у пругкім асяроддзі. Модуль скорасці распаўсюджвання хвалі:
Хваля называецца падоўжнай, калі ваганні часціц асяроддзя адбываюцца ўздоўж напрамку распаўсюджвання хваль.
Хваля называецца папярочнай, калі часціцы асяроддзя вагаюцца ў плоскасці, перпендыкулярнай да напрамку распаўсюджвання хвалі.
Пругкія хвалі, якія выклікаюць у чалавека гукавыя адчуванні, называюцца гукавымі хвалямі або проста гукам.
Асноўнымі фізічнымі характарыстыкамі гуку з’яўляюцца інтэнсіўнасць і спектральны састаў (спектр). Асноўнымі фізіялагічнымі характарыстыкамі гуку з’яўляюцца гучнасць, вышыня і тэмбр.
Адзінкі асноўных велічынь механічных ваганняў і хваль
Найменне | Абазначэнне | Адзінка | Выражэнне праз асноўныя адзінкі ў СІ |
Частата |
ν |
Герц (Гц) |
|
Перыяд |
T | Секунда (с) | |
Цыклічная (кругавая) частата |
ω |
Радыян за секунду () |
|
Амплітуда
|
A |
Метр (м) |
м |
Даўжыня хвалі |
λ |
Метр (м) |
м |
Модуль скорасці хвалі | v |
Заданні для самастойных даследаванняў
1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (Г. Галілей, Х. Гюйгенс).
2. Падрыхтуйце інтэрактыўныя прэзентацыі на тэмы: «Выкарыстанне ультрагукавых хваль у медыцыне, тэхніцы, побытавых прыборах», «Шум і яго ўздзеянне на чалавека», «Інфрагук — прымяненне і барацьба з ім»
3. Калі назіраць за качкай, якая плыве ў сажалцы (мал. 49, а), ці з вышыні за катарам, які рухаецца па паверхні возера (мал. 49, б), то можна заўважыць, што ствараемыя імі хвалі разыходзяцца пад некаторым вуглом да напрамку руху качкі (катара). Растлумачце гэту з’яву і вызначыце, як залежыць вугал разыходжання хваль на вадзе ад скорасці качкі (катара).
4. Часткова напоўніце вадой бакал, намачыце вадой палец і акуратна вадзіце ім па краі бакала (мал. 50). Праз некаторы час бакал пачне звінець. Змяняючы ўзровень вады ў бакале, можна дабіцца змянення вышыні гуку. Растлумачце гэту з’яву і падбярыце ўзроўні вады так, каб гучанне бакала адпавядала музычным нотам. Ці можна сыграць на такіх бакалах простую мелодыю?
5. Калі злучыць донцы дзвюх пластыкавых шклянак (або бляшанак) ніткай (мал. 51) і нацягнуць яе, то ўтворыцца так званы «струнны тэлефон». Вывучыце залежнасць інтэнсіўнасці гуку ў «струнным тэлефоне» ад даўжыні ніткі і сілы яе нацяжэння.
6. З'ява рэверберацыі гуку ўзнікае ў замкнутай прасторы пры яго шматразовым адбіцці ад паверхняў сцен, у выніку чаго ўзнікае вялікая колькасць рэха. Гук пры гэтым павольна згасае па прычыне паглынання сценамі і паветрам. Вызначыце, як змяняецца пры гэтым інтэнсіўнасць гуку з цягам часу.
7. У галерэях, што «шэпчуць», якія ўяўляюць сабой будынкі кругавой канструкцыі вялікага радыусу (мал. 51-1), шэпт, вымаўлены стоячы тварам да сцяны з аднаго боку будынка, выдатна чутны на яго процілеглым баку. Даследуйце і растлумачце гэту з'яву.
8. На грунтовых дарогах пры руху аўтамабіляў праз некаторы час утвараецца добра прыкметная «гафрыраваная» паверхня ў выглядзе хваль некаторай даўжыні (мал. 51-2). Растлумачце гэту з'яву і вызначыце, як утвараюцца падобныя паверхни пры руху аўтамабіляў.
9. Калі напоўніць вадой ванну або ракавіну, дастаць корак і змясціць пластыкавы шарык над зліўной адтулінай (мал. 51-3), то з цягам часу пры выцяканні вады шарык пачне вагацца. Апішыце гэту з'яву і эксперыментальна вызначыце перыяд такіх ваганняў шарыка
10.Калі хутка вярцець па акружнасці кавалак вяроўкі (напрыклад, нейлонавай) з невялікім грузікам, прымацаваным на яе канцы (мал. 51-4), то ўзнікае характэрны гук. Вывучыце прычыны ўзнікнення гэтых гукавых ваганняў і вызначыце, як іх частата і амплітуда залежаць ад скорасці вярчэння грузіка.