Print this chapterPrint this chapter

* «Подых навальніцы»

Пытанні

1. Аўтар дае партрэт Апейкі ўслед за апісаннем знешняга выгляду Харчава і тым самым прапануе параўнаць абодвух герояў.
Што паказваецца праз гэта параўнанне?
2. Як паводзіць сябе Апейка з людзьмі (з Глушаком, Васілём, Сцяпанам, Алесем Маёвым і інш.)?
Як у гэтых адносінах выяўляецца яго сутнасць чалавека і кіраўніка?
3. Прааналізуйце сцэну «чысткі» Апейкі і Башлыкова.
Як паказвае сябе кожны?
Як ставяцца да іх супрацоўнікі і насельніцтва?
Чаму? 
4. Што вылучае Міканора сярод аднавяскоўцаў?
У чым адметнасць гэтага вобраза?
5. Як аўтар характарызуе актывістаў Дубадзела, Гайліса, Кудраўца, Галенчыка — іх адносіны да жыцця, людзей, сям’і, працы?
6. Як ставіцца да новага жыцця і ўспрымае ход падзей моладзь (Хоня, Яўхім, Сцяпан, Алёша Губаты)?
У чым выяўляецца барацьба, супярэчнасць паміж новым і старым у паводзінах маладых людзей?
7. Якім павінен быць лёс жанчыны ў разуменні Ганны, Хадоські, настаўніцы Параскі?
Параўнайце адпаведныя ўяўленні гераінь Якуба Коласа, Міхася Зарэцкага.
8. Як Іван Мележ паказвае сувязь пакаленняў?
У чым яна выяўляецца? 
9. Якое прызначэнне мае вобраз Алеся Маёвага?
Ці згодныя вы з пазіцыяй паэта адносна творчасці Пушчы і Дубоўкі?
Аргументуйце адказ.
10. Прааналізуйце раман «Подых навальніцы» згодна з алгарытмам аналізу празаічнага твора (пункты 1―8).