Кузьма Чорны
1. Звярніце ўвагу на псеўданім пісьменніка. Прыгадайце, чаму яго выбраў Мікалай Раманоўскі. 2. З якімі творамі Кузьмы Чорнага вы знаёмы? |
Site: | Профильное обучение |
Course: | Беларуская літаратура. 10 клас |
Book: | Кузьма Чорны |
Printed by: | Guest user |
Date: | Friday, 11 October 2024, 7:38 AM |
* Біяграфія
Каб паступіць вучыцца, Кузьма Чорны адправіўся з роднай вёскі ў сталіцу. Так напісаў пра гэта падарожжа Іван Навуменка: «У 1923 г. Кузьма Чорны (ён ужо надрукаваў верш у часопісе «Іскры», два-тры апавяданні) пехатой пайшоў у Мінск, каб паступіць вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. І самае галоўнае: каб спраўдзіць або не спраўдзіць сваю пісьменніцкую долю». |
Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года ў засценку Боркі на Случчыне. Яго бацькі былі вымушаны пераехаць у вёску Цімкавічы, бо дзеці падраслі, а ў Борках не было школы.
Мікалай Раманоўскі атрымліваў адукацыю ў Цімкавіцкім народным вучылішчы, Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (навучанне там было бясплатнае, а тым, хто добра вучыўся, плацілі стыпендыю).
Два гады вучыўся на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, але не скончыў яго. Маладому чалавеку даводзілася сумяшчаць вучобу з працай. Праз складанае матэрыяльнае становішча Мікалай Раманоўскі часам нават галадаў.
У Мікалая Раманоўскага было шмат псеўданімаў (Максім Алешнік, М. Біруля, Ігнат Булава з-пад Турава, Вясёлы, М. Сідарэўскі, Сусед-вясёлы і інш.), але ў выніку прыжыўся псеўданім, узяты ў гонар дзеда па матчынай лініі. Міхал Парыбак, таленавіты майстар-сурвэтнік, меў мянушку Чорны.
Пісьменнік-пачатковец Кузьма Чорны ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а калі яно перастала адпавядаць эстэтычным патрэбам творцы, стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў згуртавання «Узвышша», што сведчыць пра яго творчыя пошукі і няўрымслівасць.
Многія раннія творы Кузьмы Чорнага былі мадэрнісцкімі, імпрэсіянісцкімі, заснаванымі на псіхалагізме і, на першы погляд, з невыразным, размытым сюжэтам. У большасці з іх галоўная ўстаноўка — на ўнутраныя змены персанажаў, бо асноўная задача аўтара — паказаць перамены, што адбываюцца ў душы герояў, а не знешнія падзеі. Але такая актуальная для пачатку ХХ стагоддзя проза не была запатрабавана ва ўмовах панавання сацыялістычнага рэалізму і моцна крытыкавалася.
Літаратурныя сувязі. Маючы на ўвазе формы мастацкага выказвання, даследчыкі літаратуры справядліва параўноўваюць раннюю прозу беларускага класіка з творамі Вірджыніі Вулф, Джэймса Джойса, Уільяма Фолкнера. |
У 1920-я гады выйшлі зборнікі Кузьмы Чорнага: «Апaвядaннi», «Сpэбpa жыцця» (1925), «Пa дapoзe», «Пaчyццi», «Хвoi гaвopaць» (1926). У саміх назвах выяўлена пэўная лірычнасць.
«Праблема жывога чалавека займае мяне ўвесь час. Гэтае фактычна наватарства ў беларускай літаратуры прымушае шукаць новых формаў, працаваць над імі» (Кузьма Чорны. «Аўтабіяграфія»). |
З цягам часу пісьменнік перайшоў да традыцыйных рэалістычных твораў, што паспрыяла больш высокім ацэнкам яго тэкстаў з боку сучаснікаў. Празаік яшчэ да 1930 года марыў стварыць цыкл раманаў, у якім будзе маштабна адлюстравана ўся беларуская гісторыя на розных яе этапах. Але пад уплывам часу атрымалася так, што творы 1930-х гадоў (напрыклад, раманы «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне », аповесць «Люба Лук’янская») вызначаюцца знарочыстай займальнасцю ў паказе супярэчлівых момантаў гісторыі, спрашчэннем сюжэтных момантаў на карысць ідэйных установак. Разам з тым і ў гэтых творах выяўляецца традыцыйны для Кузьмы Чорнага псіхалагізм.
Літаратурныя сувязі. Творчасць Кузьмы Чорнага часта параўноўваюць з прозай Фёдара Дастаеўскага. У абодвух аўтараў героі пастаянна перажываюць унутраныя зрухі, пераадольваюць спакусы. Паступова ж унутраны бунт і пошук прыводзяць персанажаў да разумення сябе самога і да разумення неабходнасці служэння людзям. |
Кузьма Чорны перажыў Першую сусветную вайну, Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, часы рэпрэсій. У 1932—1937 гадах Чорны быў галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР і дапамог стаць пісьменнікамі многім класікам (напрыклад, Івану Мележу). Усе адзначалі яго далікатнасць і ўважлівасць на гэтай пасадзе, а Ян Скрыган успамінаў: «Чорны слухаў так, што ты забываўся на сябе, на яго, на ўсё, што вакол цябе робіцца, а жыў толькі адчуваннем патрэбы падзяліцца з ім». У 1938 годзе творцу арыштавалі, абвінаваціўшы ў «польскім шпіянажы». Зняволенне моцна падарвала яго здароўе.
З успамінаў. Іван Мележ у аўтабіяграфічных нататках «Чулае сэрца» так згадваў пра супрацоўніцтва з Кузьмой Чорным: «Лapчaнкa ўзяў cшытaк з aпaвядaннямi (Івана Мележа. — Аўт.) i зaвёз y Мacквy. Пpaз дзeнь цi двa, cпaткaўшы мянe вa ўнiвepciтэцкiм кaлiдopы, ён cкaзaў тpывoжнa: Гэтa быў aдзiн з тыx тpaгiчныx “yдapaў”, дpyгi з якix звёў пicьмeннiкa ў мaгiлy. Сyмнaя вecткa ўзpyшылa мнoгix cтyдэнтaў, якiя вeдaлi i любiлi пicьмeннiкa пa ягo твopax. Кoжны дзeнь, cycтpэўшы кaгo-нeбyдзь з выклaдчыкaў, штo жылi ў “Якapы”, мы пытaлicя: Здapoўe пicьмeннiкa былo вeльмi cлaбae, aчyньвaў ён мapyднa, цяжкa. Ямy былo зaбapoнeнa пpaцaвaць, ды зaбapoнa былa фaктычнa лiшняй — ён нe мoг пpaцaвaць. Як жa здзiвiлa мянe вecткa, якyю пpaз нeкaлькi дзён пaвeдaмiў Лapчaнкa: У тaкiм cтaнe ўcпoмнiў пpa pyкaпic нeйкaгa cтyдэнтa, ycпoмнiў, пaцiкaвiўcя iм! Як гэтa нeпaдoбнa нa тyю aбыякaвacць, з якoй чacтa дaвoдзiццa cycтpaкaццa нaшым пaчынaючым y кaнcyльтaцыяx poзныx pэдaкцый. Ён тaды яшчэ нe мoг xaдзiць. А пpaз нeкaлькi дзён, лeдзьвe ўзняўшыcя з лoжкa, пicьмeннiк нaпicaў лicт, aдкaз нa cшытaк пpынeceныx ямy aпaвядaнняў. Мнe пpынecлi лicт нa зaняткi. З тaгo, штo гaвapыў выклaдчык, я aмaль нiчoгa нe чyў — мyciць, дзяcятaк paзoў чытaў i пepaчытвaў paдкi, нaпicaныя нa apкyшыкy пaпepы». |
Таму Кузьма Чорны не быў на фронце, калі ішла Вялікая Айчынная вайна. Гэта акалічнасць аддаляла яго ад дэталёвай рэальнасці вайны, вымагала ад пісьменніка большай ступені мастацкай умоўнасці ў творах. Разам з тым гэта дазволіла выйсці за межы нейкіх канкрэтных падзей і сапраўды максімальна абагульнена выявіць народную трагедыю. Можна сказаць, што гэта заканамерна прывяло творцу да філасофска-мастацкага асэнсавання складаных гістарычных падзей, выхаду на новы пісьменніцкі ўзровень. У ваенны час мастак слова стварыў такія раманы, як «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях».
З успамінаў. «Кузьма Чорны на партрэце маёй работы 1956 года ў мармуры абапіраецца на магутныя кісці рук, ён пра штосьці глыбока задумаўся. На твары — змешанае пачуццё трывогі і радасці за людзей. Мне цяжка бачыць фотарэпрадукцыі гэтай скульптуры таму, што больш чым каго іншага Кузьму Чорнага я сам уяўляю заўсёды такім, якім прывык бачыць за гады нашага вялікага сяброўства. Толькі тады мне і здаецца, што я хаця, можа, і ў малой ступені, але выказаў сваю ўдзячнасць, якую адчуваў да яго за ўсё» (Заір Азгур. «Пра людзей, якім я ўдзячны»). |
Да канца сваіх дзён хворы Кузьма Чорны пісаў творы. Апошні запіс у яго «Дзённіку»: «Божа, напішы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi што?..» Памёр пісьменнік заўчасна ў 1944 годзе.
Кузьма Чорны стаў прызнаным класікам нашай літаратуры. Яго вобраз натхняў мастакоў. Скульптуру пісьменніка стварыў яго сябар — Заір Азгур. Партрэты Кузьмы Чорнага пісалі Іван Ахрэмчык, Янка Раманоўскі. Пакінулі цёплыя ўспаміны пра творцу яго сябры і калегі: Максім Лужанін, Іван Мележ, Піліп Пестрак, Мікола Хведаровіч, Іван Грамовіч. Міхась Тычына прысвяціў жыццю і творчасці пісьменніка аповесць «Вяртанне».
Уклад у развіццё літаратуры 1. Кузьма Чорны ствараў стылістычна багатыя мастацкія тэксты. Яго проза, натхнёная праграмай «Узвышша», вылучалася з кантэксту савецкай літаратурнай традыцыі. У зборніку ранніх апавяданняў творцы пад назвай «Пачуцці» выявіўся імпрэсіянізм. Для Кузьмы Чорнага галоўны быў не сюжэт, а перадача настрою, пачуццяў, уражанняў. 2. У часы агульнага панавання сацыялістычнага рэалізму філасофская прырода таленту дазволіла пісьменніку выйсці за межы сацыяльнага запыту і стварыць па-сапраўднаму глыбокія мастацкія тэксты з аналітычным псіхалагізмам. 3. Кузьма Чорны ў сваёй творчасці акрэсліў новыя шляхі развіцця беларускай літаратуры: стаў стваральнікам сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. У яго атрымалася па-новаму адкрыць свету беларуса і беларускае жыццё. 4. Пісьменнік распрацоўваў буйны жанр, які толькі пачынаў сталець і замацоўвацца ў нашай літаратуры, — псіхалагічна-філасофскі раман. |
Пытанні
1. На якія этапы можна ўмоўна падзяліць творчасць Кузьмы Чорнага? | |
2. У якіх жанрах працаваў пісьменнік? | |
3. Паразважайце над пытаннем Рыгора Крушыны ва «Успамінах пра Кузьму Чорнага»: «А ці не чорны лёс Кузьмы Чорнага?». | |
4. Што дае падставу лічыць Кузьму Чорнага класікам беларускай літаратуры? | |
5. Чаму раннія творы пісьменніка не знайшлі падтрымкі ў большасці тагачасных крытыкаў? | |
6. Карыстаючыся матэрыяламі інтэрнэт-прасторы, распрацуйце віртуальную экскурсію «Па мясцінах Кузьмы Чорнага». |