§ 31. Сістэмы аўтаматызаванага праектавання для стварэння 2D-чарцяжоў і 3D-мадэліравання
-
На ваш погляд, ці дазволяць веды і ўменні выканання графічных відарысаў ручным спосабам хутчэй засвоіць пабудову гэтых відарысаў з дапамогай камп’ютара?
- Вы даведаецеся: што такое сістэма аўтаматызаванага праектавання, якія перавагі ў стварэнні чарцяжа яна дае спецыялістам, магчымасці найбольш распаўсюджаных сістэм аўтаматызаванага праектавання (AutoCAD, Компас-ЗD, ArchiCAD, SolidWorks).
- Вы навучыцеся: адрозніваць аўтаматызаваныя сістэмы ад неаўтаматызаваных.
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Чарчэнне. 10 клас |
Книга: | § 31. Сістэмы аўтаматызаванага праектавання для стварэння 2D-чарцяжоў і 3D-мадэліравання |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 21 Декабрь 2024, 20:50 |
Паняцце пра аўтаматызаванае праектаванне
У цяперашні час пры стварэнні чарцяжоў і іншай канструктарскай дакументацыі ўжываюць сістэму аўтаматызаванага праектавання (САПР). Выкарыстанне камп’ютара дае канструктарам і тэхнолагам значныя перавагі ў стварэнні чарцяжоў, вызваляе іх ад аб’ёмных графічных аперацый, а таксама павялічвае прадукцыйнасць працы.
Дзякуючы САПР атрымліваецца аўтаматызаваць самую працаёмкую частку працы (у працэсе традыцыйнага праектавання на распрацоўку і афармленне чарцяжоў прыпадае каля 70 % ад агульных працазатрат канструктарскай працы, 15 % — на арганізацыю і вядзенне архіваў і 15 % — на праектаванне, якое ўключае ў сябе распрацоўку прадукту, разлікі, узгадненні і г. д.). Аб’ектам праектавання з’яўляюцца прамысловыя вырабы і працэсы, аб’екты і дакументацыя. У працэсе аўтаматызаванага праектавання ствараецца электронны эквівалент чарцяжа, а замест паперы і чарцёжных інструментаў выкарыстоўваецца экран камп’ютара, клавіятура і маніпулятар — мыш.
З’яўленне першых праграм для аўтаматызацыі праектавання належыць да другой паловы XX ст. У пачатку 1960-х гг. на заранку вылічальнай тэхнікі ў кампаніі General Motors была распрацавана інтэрактыўная графічная сістэма падрыхтоўкі вытворчасці, а ў 1971 г. яе стваральнік — доктар Патрык Хэнрэці (яго называюць бацькам САПР) — заснаваў кампанію Manufacturing and Consulting Services (MCS), якая зрабіла вялізны ўплыў на развіццё гэтай галіны і склала аснову сучасных САПР.
Праектаванне — гэта працэс стварэння апісання, неабходнага для пабудовы ў зададзеных умовах аб’екта, які яшчэ не існуе.
Сістэма аўтаматызаванага праектавання (САПР) — комплекс сродкаў аўтаматызацыі, узаемазвязаных з падраздзяленнямі праектнай арганізацыі ці калектывам спецыялістаў (карыстальнікам сістэмы), які выконвае аўтаматызаванае праектаванне.
Асноўная функцыя САПР — выкананне аўтаматызаванага праектавання на ўсіх ці асобных стадыях праектавання аб’ектаў і іх складаных частак. САПР аб’ядноўвае тэхнічныя сродкі, розныя выгляды забеспячэння, параметры і характарыстыкі якіх выбіраюць, улічваючы асаблівасці задач інжынернага праектавання аб’ектаў.
САПР мае свае перавагі і недахопы.
Перавагі | Недахопы |
|
|
У адрозненне ад неаўтаматызаваных сістэм аўтаматызаваныя забяспечваюць магчымасць вырабляць геаметрычныя пабудовы, выконваць стандартнае нанясенне памераў, трохмернае мадэліраванне, карыстацца бібліятэкай графічных і тэкставых аб’ектаў, працаваць з тэхнічнай дакументацыяй.
Класіфікацыя САПР. Паводле функцыянальнага прызначэння САПР падзяляюць у залежнасці ад рашаемых задач. Яны могуць значна адрознівацца структурай, інтэрфейсам, хуткадзейнасцю і г. д. (рыс. 107)
Разгледзім некаторыя найбольш распаўсюджаныя сістэмы аўтаматызаванага праектавання.
AutoCAD — праграмнае забеспячэнне аўтаматызаванага праектавання, створанае кампаніяй Autodesk, з дапамогай якога архітэктары, інжынеры і будаўнікі могуць выконваць чарцяжы, неабходныя ў разнастайных галінах тэхнічнага праектавання, ствараць дакладныя двухмерныя (2D) чарцяжы і трохмерныя (3D) мадэлі (рыс. 108).
Сістэма AutoCAD уключае сродкі праектавання, мадэліравання і візуалізацыі прасторавых канструкцый, доступу да знешніх баз даных, інтэлектуальныя сродкі нанясення памераў на чарцяжы і інш.
Даступныя, напрыклад, аўтаматызацыя выканання планаў паверхаў, сячэння дэталей, рысаванне трубаправодаў і электрычных ланцугоў з дапамогай бібліятэк дэталей, аўтаматычнае стварэнне анатацый, спецыфікацый (рыс. 109). Акрамя гэтага, магчыма праглядаць, ствараць і рэдагаваць чарцяжы AutoCAD як на камп’ютары, так і на мабільных прыладах.
Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, дакажыце, што AutoCAD з’яўляецца на сённяшні дзень самай распаўсюджанай сістэмай. Прывядзіце прыклады яе выкарыстання.
Компас-3D — сістэма трохмернага мадэліравання кампаніі АСКОН, распрацаваная спецыяльна для аперацыйнага асяроддзя MSWindows. Гэта сістэма стала стандартам для тысяч прадпрыемстваў дзякуючы спалучэнню прастаты засваення і лёгкасці працы з магутнымі функцыянальнымі магчымасцямі цвёрдацельнага і паверхневага мадэліравання.
Шырокія магчымасці сістэмы забяспечваюць праектаванне машынабудаўнічых дэталей і зборачных адзінак любой складанасці ў адпаведнасці з перадавымі методыкамі праектавання (рыс. 110).
У Компас-3D прысутнічае багаты інструментарый па праектаванні вырабаў з ліставога металу, які дазваляе ствараць самыя складаныя канструкцыі з ліста, з наступным аўтаматычным атрыманнем разгорткі на спраектаваныя дэталі.
Праектуючы ў Компас-3D, можна атрымаць электронную мадэль, якая будзе змяшчаць у сабе даныя, неабходныя для яе вырабу і наступнага змянення. Пры гэтым дакументацыю на пабудаваны выраб можна атрымаць аўтаматычна. Спецыфікацыя фарміруецца па 3D-мадэлі зборачнай адзінкі, а стварэнне чарцяжоў складаецца ў размяшчэнні на фармаце чарцяжа асацыятыўных выглядаў з 3D-мадэлі.
Сістэма мае просты і зразумелы інтэрфейс, дзякуючы якому можна хутка засвоіць функцыянал праграмы і прыступіць да працы.
Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, знайдзіце па-цверджанне таму, што праграма Компас-3D можа быць засвоена не толькі спецыялістамі-інжынерамі, але і школьнікамі.
ArchiCAD — праграмны пакет, створаны фірмай Graphisoft, заснаваны на тэхналогіі інфармацыйнага мадэліравання (Building Information Modeling — BIM).
Прызначаны для праектавання архітэктурна-будаўнічых канструкцый, а таксама элементаў ландшафту, мэблі і да т. п.
Сістэма ArchiCAD на пачатковых этапах работы з праектам фактычна «ўзводзіць» будынак, выкарыстоўваючы пры гэтым інструменты, якія маюць свае поўныя аналагі ў рэальнасці: сцены, перакрыцці, вокны, лесвіцы, разнастайныя аб’екты і г. д. Пасля завяршэння работ над «віртуальным будынкам» праекціроўшчык атрымлівае магчымасць здабываць разнастайную інфармацыю пра спраектаваны аб’ект: планы паверхаў, фасады, разрэзы, эксплікацыі, спецыфікацыі, прэзентацыйныя матэрыялы і інш. Праграма дазваляе ўбачыць плануемы аб’ект у рэальнасці (рыс. 111).
.
На ваш погляд, для чаго неабходна для кожнага напрамку вытворчасці (машынабудавання, будаўніцтва і г. д.) распрацоўваць пэўныя праграмныя пакеты САПР?
SolidWorks — праграмны комплекс САПР распрацаваны кампаніяй SolidWorks Corporation для аўтаматызацыі работ прамысловага прадпрыемства на этапах канструктарскай і тэхналагічнай падрыхтоўкі вытворчасцi
У SolidWorks выкарыстоўваецца
прынцып трохмернага цвёрдацельнага і паверхневага параметрычнага праектавання, што дазваляе ствараць аб’ёмныя дэталі і кампанаваць зборку ў выглядзе трохмерных электронных мадэлей, па якіх ствараюцца двухмерныя чарцяжы і спецыфікацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі АСКД (рыс. 112)
Працэс пабудовы 3D-мадэлі засноўваецца на стварэнні аб’ёмных геаметрычных элементаў і выкананні розных аперацый паміж імі. Падобна канструктару LEGO мадэль збіраецца са стандартных элементаў (блокаў) і можа быць адрэдагавана шляхам дабаўлення (выдалення) гэтых элементаў ці змянення характэрных параметраў блокаў. 3D-мадэль нясе ў сабе найбольш поўнае апісанне фізічных уласцівасцей аб’екта (аб’ём, маса, моманты інэрцыі) і дае праекціроўшчыку магчымасць работы ў віртуальнай 3D-прасторы, што дазваляе на самым высокім узроўні наблізіць камп’ютарную мадэль да аблічча будучага вырабу, выключаючы этап макетавання.
Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, вызначыце перавагі дадзенага праграмнага прадукту ў параўнанні з Компас-3D і AutoCAD.
Сучасныя САПР даюць магчымасць змяніць падыход стварэння чарцяжа на аснове трохмернага мадэліравання. 3D-тэхналогіі даюць іншы падыход да стварэння чарцяжа і накіраваны на стварэнне рэалістычнай, нагляднай, візуальнай мадэлі, не звяртаючыся да пабудовы чарцяжа. Чарцяжы атрымліваюць на аснове 3D-мадэлі ў аўтаматычным рэжыме (рыс. 113).
Актыўнае ўкараненне САПР не памяншае значнасць тэарэтычных асноў пабудовы чарцяжа, а, наадварот, патрабуе ад спецыяліста глыбейшых ведаў метадаў работы з рысункамі, уласцівасцей графічных аб’ектаў, навыкаў пераўтварэння і кампаноўкі геаметрычных фігур.
Замацуем веды
1. Пералічыце вядомыя САПР, апішыце іх прызначэнне.
2. Якія асноўныя рысы сучасных САПР?
3. Пералічыце функцыянальныя магчымасці САПР «Компас-ЗD».
4. Як вы лічыце, якімі ведамі павінны валодаць будучыя архітэктары, канструктары, будаўнікі?
5. Падрыхтуйце паведамленне пра тое, якія яшчэ існуюць прадукты САПР.
Пытаннi i заданнi павышанай складанасцi
У якіх галінах прамысловасці магчыма ўкараненне САПР? Якія перспектывы развіцця сістэм аўтаматызаванага праектавання?
Графічная работа № 7. Контур дэталі
Выканайце чарцёж контуру дэталі ў адпаведнасці з паказанай паслядоўнасцю работы ў праграме AutoCAD. Нанясіце памеры.
Парадак выкнання работы (прыклад выканання ў праграме AutoCAD)
Стварыце дакумент на аснове шаблону фармату А4 камандай «Создать» стандартнай панэлі інструментаў.
-
Захавайце работу пад назвай «Чарцёж» у папку сваёй групы.
-
Праверце настройкі праграмы AutoCAD:
- уключыце на радку стану рэжымы «Полярное отслеживание», «Объектная привязка», «Объектное отслеживание»;
- уключыце аўтаматычныя настройкі рэжыму «Объектная привязка»: Конточка, Узел, Пересечение, Нормаль, Касательная;
- адлюструйце панэлі інструментаў: Стандартная, Слои, Свойства, Рисование, Редактирование.
- для выканання задання неабходна змяніць стыль пункта. З выпадаючага меню «Формат» выберыце «Отображение точек», дзе вызначыце новую форму пункта.
3.Аналіз геаметрычных пабудоў, неабходных для пабудовы чарцяжа.
Адлюстраванне паслядоўнасці выканання | Парадак пабудовы |
|
1. Пабудовы з’яюляюцца ў слоі «Осевой», выбраць які можна ў раскрывальным спісе панэлі інструментаў «Слои»: Каманда: _line Першы пункт: Заўвага: курсорам пакажыце адвольна пункт у верхняй частцы фармату. Наступны пункт або [отменить]: Заўвага: выканайце пабудовы хуткім уводам каардынат. Для гэтага курсорам пакажыце напрамак, а з клавіятуры ўвядзіце значэнне. Напрыклад, для пабудовы вертвкальнай восі перамясціце курсор уніз і увядзіце з клавіятуры даўжыню вертыкальнай восі, напрыклад 150. 1.2 Камандай «Отрезок» пабудуйце гарызантальную лінію (рыс. б) Заўвага: даўжыню гарызантальнай восі вазьміце 50. 1.3 Для выканання гарызантальнай лініі, якой не хапае, адносна пабудаванай раней выкарыстайце каманду «Смещение» (рис. в): Каманда: _offset Пакажыце адлегласць зрушвання або [Через/Удалить/Слой] <Через>: 81. Заўвага: увядзіце з клавіятуры адлегласць. Выберыце аб’ект для зрушвання або [Выход/Отменить] <Выход>: Заўвага: курсорам пакажыце гарызантальную лінію. Пакажыце лінію, якая вызначае бок зрушвання, або [Выход/ Несколько/Отменить] <Выход>: Заўвага: курсорам пакажыце пункт, ніжэшы за аб’ект зрушвання. 1.4. Рэдагаванне пабудоў «ручкамі». Пасля вылучэння на аб’екце з’явяцца сінія квадрацікі — «ручкі». Устанавіце курсор на крайняй «ручцы» і пстрыкніце мышшу, «ручка» зменіць колер, стане чырвонай, актыўнай.
Перамясціце курсор на неабходную адлегласць. |
2. Выкананне контуру, які вызначае характар дэталі. Пабудовы выконваюцца ў слоі «Основной» аналагічна выкананню восевых ліній. 2.1 Камандай «Круг» 2. пабудуйце акружнасці: 2.2 Камандай «Отрезок» выканайце пабудовы контуру, Заўвага: для пабудовы аб’ектаў на зададзенай адлегласці.
|
|
3. Раўнамернае размяшчэнне элементаў па акружнасці. Пабудовы выконваюцца ў слоі «Рабочий»: 3.1. Выберыце з выпадаючага меню каманду «Рисование» → «Точка» → «Поделить»; Каманда: _divide Выберыце аб’ект для дзялення: Заўвага: пакажыце акружнасць, на якой змяшчаюцца элементы, што паўтараюцца. Колькасць сегментаў або [Блок]: 3 Заўвага: увядзіце з клавіятуры колькасць элементаў, якія паўтараюцца. 3.2 Камандай «Круг» пабудуйце акружнасць, якая паўтараецца; 3.3 Выканайце копіі камандай «Копировать»; Каманда: _copy Выберыце аб’екты: Заўвага: пакажыце акружнасць, якая паўтараецца. Базавы пункт або [Перемещение/реЖим] <Перемещение>: Заўвага: пакажыце цэнтр акружнасці. Другі пункт або [Массив] <использовать для перемещения первую точку>: Заўвага: пакажыце пункты, якімя падзялілі акружнасць на роўныя часткі). *Дадзены этап работы можна выканаць камандай «Массив».
|
|
|
4. Пабудова спалучэння: 4.1. Спалучэнне прамых выконваецца аўтаматычна камандай «Сопряжение»: Команда: _fillet Выберыце першы аб’ект або [отменить/полилиния/радиус/обрезка/ Несколько]: Д. Заўвага: выберыце ключ «радыус» з кантэкставага меню, выкліканага правай клавішай мышы, або гарачай клавішай «Д» з клавіятуры. Радыус спалучэння <0>: Заўвага: ўвядзіце з клавіятуры значэнне, напрыклад 12. Выберыце першы аб’ект або [оТменить/полИлиния/раДиус/оБрезка/ Несколько]: Заўвага: пакажыце курсорам першую прамую, якая спалучаецца. Выберыце другі аб’ект або націсніце клавішу Shift пры выбары, каб стварыць вугал, або [Радиус]: Заўвага: пакажыце курсорам другую прамую, якая спалучаецца. 4.2 Спалучэнне прамой з акружнасцю выконваецца таксама аўтаматычна камандай «Сопряжение». 4.3 Знешняе спалучэнне акружнасцей таксама выконваецца аўтаматычна камандой «Сопряжение». Пабудова ўнутранага спалучэння акружнасцей выконваецца: 4.4 Пабудовай акружнасці камандай «Круг» па 2 пунктах дотыку, радыусе. Каманда: circle Цэнтр круга або [3Т/2Т/ККР (кас кас радиус)]: Заўвага: выберыце ключ «ККР(кас кас радиус)» з кантэкставага меню, выкліканага правай клавішай мышы. Пакажыце на аб’екце пункт, які задае першую датычную: Заўвага: пакажыце датычную на першай акружнасці: Пакажыце на аб'екте пункт, які задае другую датычную: Заўвага: пакажыце датычную на другой акружнасці: Радыус круга <>: Заўвага: увядзіце з клавіятуры значэнне радыуса, напрыклад 117. 4.5 Абрэзка часткі акружнасці камандай «Обрезать». Каманда: trim Выберыце рэжучыя канты ... Выберыце аб’екты або <выбрать все>: Заўвага: Выберыце акружнасці, якія спалучаюцца: Выберыце аб’екты: Выберыце аб’ект, які абразаецца (+Shift — падаўжаецца) або [Линия/Секрамка/Проекция/Кромка/удалить/Отменить]: Заўвага: Выберыце частку акружнасці, якую трэба выдаліць. |
5. Нанясенне памераў: 5.1. Нанясіце лінейныя памеры. З выпадаючага меню «Размеры» выберыце каманду «Линейный»: Каманда: _dimlinear Пачатак першай вынасной лініі або: Заўвага: Курсорам пакажыце месца першай вынасной лініі. Пачатак другой вынасной лініі: Заўвага: Курсорам пакажыце месца другой вынасной лініі. Становішча размернай лініі або [Мтекст/Текст/Угол/Горизонтальный/Вертикальный/Повернутый]: Заўвага: Курсорам пакажыце месца размернага тэксту. 5.2. Нанясіце памеры на акружнасцях. З выпадаючага меню «Размеры» выберыце каманду «Диаметр»: Каманда: _dimdiameter Выберыце дугу або круг: Становішча размернай лініі або [Мтекст/Текст/Угол]: Заўвага: Разгледзім нанясенне памеру 3 адт. ∅10. Для ўнясення тэксту пры нанясенні памеру ў другім запыце неабходна выбраць ключ Мтекст. Адкрыецца ўбудаваны рэдактар:
Кнопка дае магчымасць уставіць сімвал у тэкст. Пасля завяршэння набору націсніце . 5.3. Нанясіце памеры на дугах. З выпадаючага меню «Размеры» выберыце каманду «Радиус». Каманда: _dimradius |
* Мадэліраванне на аснове чарцяжа контуру дэталі.
Далей кампаноўка і афармленне чарцяжа выконваецца ў прасторы Ліста. Ствараюцца відавыя вокны, праз якія аб’ект і яго фрагменты адлюстроўваюцца з рознымі параметрамі.
6. Арганізацыя рабочай прасторы ў прасторы «Модель».
6.1. Адлюстраванне відавых экранаў у рэжыме «Модель». З выпадаючага меню «Вид» выберыце «Видовые экраны» → «2ВЭкрана»:
Каманда: _vports
Задайце параметр [Сохранить/Восстановить/Удалить/соЕдинить/Один/?/2/3/4/Переключить/Режим] <>:
Заўвага: увядзіце з клавіятуры колькасць відавых вокнаў, напрыклад 2.
Размяшчэнне ў канфігурацыі [Горизонтально/Вертикально] <Вертикально>: В.
Заўвага: выберыце ключ «Вертикально» з кантэкставага меню, выкліканага правай клавішай мышы або гарачай клавішай «В» з клавіятуры.
Экран падзеліцца на дзве часткі па вертыкалі.
6.2. Для адлюстравання трохвымернай прасторы ўстанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «3D виды»→«ЮЗ изометрия».
6.3. Для таніравання мадэлі ўстанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «Визуальные стили»→«Оттенки серого».
7. Пераўтварэнне контуру дэталі ў аб’ёмнае цела: 7.1. Утварэнне замкнутых абласцей: 7.2. Выканайце копіі контуру камандай «Копировать»; Заўвага: У дадзеным прыкладзе створана 3 копіі. 7.3. Пераўтварыце копіі, выкарыстоўваючы вядомыя каманды рэдагавання, і атрымайце неабходны вынік: Заўвага: У дадзеным прыкладзе створана 3 фігуры па адрозніванні параметра вышыні. 7.4. Пасля стварэння фігур стварыце замкнуты контур камандай«Область». Каманда: _region Выберыце аб’екты: Заўвага: Выберыце аб’екты фігуры. 7.5. Вызначэнне вышыні выціскання: 7.6 Задайце вышыню створаных абласцей. З выпадаючага меню «Рисование» выберыце «Моделирование»→ « Выдавить» Каманда: _extrude Выберыце аб’екты для выціскання або [РEжим]: Заўвага: Выберыце створаную ў п. 10.1.3 вобласць. Вышыня выціскання або [Направление/Траектория/Угол конусности/Выражение] <0>: Заўвага: увядзіце з клавіятуры значэнне вышыні, напрыклад 15. 7.7. Задайце вышыню для цыліндрычных паверхняў дэталі. 7.8. Сабярыце аб’емныя фігуры. 7.9. Выканайце копію контуру камандай «Копировать»; 7.10 Камандай «Переместить» перамясціце элементы ў адзіную дэталь 7.11. Рэдагаванне цел: 7.11.1. З выпадаючага меню «Редактирование» выберыце «Редактирование тела» → «Объединение» Каманда: _union Выберыце аб’екты: Заўвага: Выберыце аб’екты. 7.11.2 З выпадаючага меню «Редактирование» выберыце «Редактирование тела» → «Вычитание». Каманда: _subtract Выберыце аб’екты: Заўвага: Выберыце аб’яднаныя аб’екты. Выберыце аб’екты: Заўвага: Выберыце аб’екты для аднімання.
|
8. Кампаноўка чарцяжа ў рабочай прасторы «Лист»:
8.1. Пакажыце ў ніжняй частцы рабочай зоны закладку «Лист»
8.2. Выдаліце відавое акно па змоўчанні;
8.3. Стварыце з выпадаючага меню «Вид» выберыце «Видовые экраны»→ «2ВЭкрана»:
Каманда: _vports
Задайце параметр [Сохранить/Восстановить/Удалить/соЕдинить/Один/?/2/3/4/Переключить/Режим] <>:
Заўвага: увядзіце з клавіятуры колькасць відавых вокнаў, напрыклад 2.
Размяшчэнне ў канфігурацыі [Горизонтально/Вертикально] <Вертикально>: В.
Заўвага: выберыце ключ «Вертикально» з кантэкставага меню, выкліканага правай клавішей мышы або гарачай клавішай «В» з клавіятуры.
Экран падзеліцца на дзве часткі па вертыкалі.
8.4. Для адлюстраваня трёхвымернай прасторы устанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «3D виды»→«ЮЗ изометрия».
8.5. Для таніравання мадэлі ўстанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «Визуальные стили»→«Оттенки серого».
Прыклад выканання графічнай работы.