Печатать книгуПечатать книгу

§ 4. Лініі чарцяжа

  • Выкарыстоўваючы рысунак 18, растлумачце, чаму графічны відарыс дэталі на чарцяжы мае лініі рознага тыпу.
  • Вы даведаецеся: якімі лініямі выконваюць графічныя відарысы, чаму неабходна выкарыстоўваць розныя тыпы ліній. 
  • Вы навучыцеся: выконваць розныя тыпы ліній у адпаведнасці з ДАСТамі.

Сайт: Профильное обучение
Курс: Чарчэнне. 10 клас
Книга: § 4. Лініі чарцяжа
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 02:47

Лініі чарцяжа

Асноўнымі элементамі любога чарцяжа з’яўляюцца лініі. Каб чарцёж быў больш выразным і зразумелым для чытання, яго выконваюць рознымі лініямі, абрысы і асноўныя прызначэнні якіх вызначаны стандартам ДАСТ 2.303-68 АСКД. Лініі. Таўшчыня ліній абазначаецца літарай s. Таўшчыня іншых ліній выбіраецца ў залежнасці ад s. Кожнаму тыпу лініі адпавядае сваё прызначэнне на чарцяжы (табл. 1). 

На ўроках чарчэння часцей за ўсё вы будзеце выкарыстоўваць чатыры асноўныя тыпы ліній: суцэльная тоўстая асноўная, суцэльная тонкая, штрыхавая і штрыхпункцірная (рыс. 20)

Правілы адлюстравання ліній

  • Кожны чарцёж рэкамендуецца папярэдне выконваць суцэльнымі тонкімі лініямі.
  • Вычэрчванне чарцяжа пачынаюць з правядзення восевых і цэнтравых ліній, ад якіх вядуцца наступныя пабудовы. 
  • Таўшчыня ліній аднаго тыпу на чарцяжы павінна быць аднолькавай. 
  • Пры напісанні штрыхавой і штрыхпункцірнай ліній штрыхі і прамежкі паміж штрыхамі павінны быць аднолькавай даўжыні.
  • Штрыхавая і штрыхпункцірная лініі перасякаюцца і заканчваюцца толькі штрыхамі.
  • Штрыхпункцірная лінія выводзіцца за контур рысунка на 2 мм.

Памятайце! Цэнтр акружнасці адлюстроўваецца не пунктам, а перасячэннем штрыхоў. Штрыхі выступаюць за контур акружнасці на 2 мм. Калі дыяметр акружнасці меншы за 12 мм, цэнтравыя штрыхі адлюстроўваюць суцэльнай тонкай лініяй (рыс. 21)

Замацуем веды

1. Пералічыце тыпы ліній, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні чарцяжоў.
2. Раскрыйце прызначэнне ліній чарцяжа.
3. Якія тыпы ліній маюць таўшчыню s/2 і s/3?
4. Якая лінія выкарыстоўваецца для абазначэння восей сіметрыі?
5. Як вы лічыце, чаму суцэльная тоўстая лінія называецца асноўнай?
6. На чарцяжы і наглядным відарысе лічбамі абазначаны лініі чарцяжа. Вызначыце тып ліній, іх прызначэнне.

Практычная работа № 3. Тыпы ліній

У рабочага сшытка начарціце тыпы ліній, паказаныя на рысунку, захоўваючы таўшчыню ліній. Адлегласць паміж лініямі 10 мм. Пры выкананні паралельных ліній выкарыстоўвайце Памятку 1 (c. 167—168).

Памятка 1. Алгарытм правядзення вертыкальных і гарызантальных ліній 

пры дапамозе вугольніка і лінейкі

Устанавіце лінейку і трохвугольнік. Прытрымліваючы лінейку левай рукой, правай перамясціце вугольнік паралельна зададзенай лініі

Алгарытм правядзення вертыкальных і гарызантальных ліній пры дапамозе двух вугольнікаў
при помощи двух угольников

Правядзенне вертыкальных ліній
Устанавіце вугольнік з вугламі 90°, 45°, 45° гіпатэнузай да зададзенай прамой Прытрымліваючы вугольнік левай рукой, падвядзіце другі вугольнік (з вугламі 90°, 30°, 60°) і правядзіце вертыкальную лінію. Не адпускаючы першы трохвугольнік, перамясціце другі паралельна зададзенай лініі
Правядзенне гарызантальных ліній

Устанавіце вугольнік з вугламі 90°, 45°, 45°катэтам да зададзенай прамой

Прытрымліваючы вугольнік левай рукой, падвядзіце другі вугольнік (з вугламі 90°, 30°, 60°). Не адпускаючы другі трохвугольнік, перамясціце першы паралельна зададзенай ліні

Правядзенне нахіленых ліній
Устанавіце вугольнік пад зададзеным вуглом. Прыкладзіце да яго другі вугольнік гіпатэнузай да катэта. Прытрымліваючы другі вуголь-нік левай рукой, перамясціце першы вугольнік паралельна зададзенай лініі.

Гарызантальныя і нахіленыя лініі праводзьце па канце лінейкі ці трохвугольніка злева направа, вертыкальныя лініі — знізу ўверх. Аловак стаўце перпендыкулярна лісту паперы і нахіляйце ў бок яго руху. Націсканне на аловак павінна быць раўнамерным.

Графічная работа № 1. Чарцёж дэталі

Падрыхтуйце фармат А4, выканайце рамку чарцяжа. Выканайце чарцёж пласціны, вырабленай з параніту таўшчынёй 2 мм, улічваючы, што памер клеткі 5 х 5 мм. Выкарыстоўвайце маштаб 2:1