* Андрэй Мрый
![]() |
1. Якія сатырычныя жанры вы ведаеце? Прывядзіце прыклады твораў. 2. Якія формы камічнага вы можаце ўзгадаць? |
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская літаратура. 10 клас |
Книга: | * Андрэй Мрый |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 21 Апрель 2025, 02:58 |
Біяграфія
|
Мрый даваў сваім дзецям імёны ў гонар літаратурных герояў: Артур — як герой рамана «Авадзень» Этэль Войніч, Аксана — з твора Гогаля. А Наталля асацыіравалася ў яго з гераіняй оперы «Наталка-Палтаўка», хоць і назвала іх апошняе дзіця жонка: паехаўшы за мужам у ссылку, яна вымушана была раздаць сваіх дзяцей родзічам, а Наталля (што значыць «родная») нарадзілася ў ссылцы, і яе бацькі гадавалі самі. |
Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч) нарадзіўся 13 верасня 1893 года ў вёсцы Палуж на Чэрыкаўшчыне, збіраўся стаць святаром, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі і ў Кіеўскай духоўнай акадэміі.
Але ў час Першай сусветнай вайны трапіў у войска Расійскай імперыі, а пасля, у 1918—1921 гадах, служыў у Чырвонай Арміі. Гэты вайсковы досвед пісьменнік потым адлюстраваў у творах. Завяршыўшы вайсковую службу, ён працаваў настаўнікам гісторыі і французскай мовы ў Краснаполлі.
Пасля пераезду ў Мінск у 1926 годзе Андрэй Мрый, фактычна пачатковец у літаратуры, быў прыняты ў літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». Паколькі ў літаратурных колах ужо быў вядомы яго брат драматург Васіль Шашалевіч, то ўзнікла неабходнасць узяць сабе псеўданім. Звычайна лічыцца, што Мрый — вытворнае ад «мроя», «мроіць», але Валерый Назараў, даследчык творчасці Андрэя Мрыя, прааналізаваўшы ўсе значэнні дзеяслова «мроіць» («мігцець», «світаць», «няясна бачыцца»), прапанаваў і іншыя тлумачэнні псеўданіма: «Мрый — нехта, каго пакуль яшчэ цяжка разгледзець у змроку; нейкі ледзь заўважны арыенцір або ледзь прыкметная крыніца святла ў прыцемках. І ў той самы час ён — ледзь улоўны папярэднік золку, які прыходзіць на змену непрагляднай цемры ночы і пачынае праясняць тое, што не было бачна раней, гэткі перадранкавы змрок».
Андрэй Мрый адным з першых змог асэнсаваць сучаснае яму жыццё і ў 1930 годзе надрукаваў свой самы вядомы твор — сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя».
|
У 1934 годзе быў арыштаваны па даносе, напісаным прататыпам яго героя Самсона Самасуя. На гэты момант у шлюбе з Соф’яй Зыкавай у яго было трое дзяцей (Юры, Артур, Аксана). Тым не менш жонка аддана паехала за пісьменнікам у ссылку. Там ён працягваў пісаць. Захаваліся звесткі пра напісанне рамана «Жывы дом», але творы гэтага перыяду або страчаны, або знаходзяцца ў закрытых архівах.
У 1943 годзе яго вызвалілі з лагера, але, едучы ў цягніку дадому, ён быў, верагодна, забіты. Месца пахавання невядома.
Ён сказаў, што катуюць там, што не даюць спаць і ўвесь час, круглыя суткі, свецяць у вочы...” Гэтыя катаванні ён вытрымаў, мяркуючы па пратаколах допытаў, якія праз шмат гадоў мы… чыталі ў ягонай следчай справе» (Дачка Андрэя Мрыя Наталля Прушынская. Часопіс «Нёман» (2013)). |
Уклад у развіццё літаратуры Андрэй Мрый напісаў першы ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя сатырычны раман: стварыў паўнавартасны мастацкі свет, зафіксаваў першыя прыметы сталінізму і фактычна прадказаў механізм рэпрэсій, ахвярай якіх потым стаў сам. |