ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Сатырычная камедыя. Канфлікт у драматычным творы
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская літаратура. 10 клас |
Книга: | ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Сатырычная камедыя. Канфлікт у драматычным творы |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 21 Апрель 2025, 05:29 |
Сатырычная камедыя. Канфлікт у драматычным творы
Сатырычная камедыя.
Канфлікт у драматычным творы
Сатырычная камедыя паказвае характары і сітуацыі, у якіх тыповыя для грамадства якасці паўстаюць у падкрэслена-смешным, недарэчным выглядзе. Жанру ўласціва выкрывальная скіраванасць, звернутая да аздараўлення і паляпшэння грамадства. Характэрна наяўнасць станоўчага героя, які змагаецца з адмоўнымі персанажамі сродкамі камічнага — смехам (напрыклад, Нічыпар і цёця Каця).
Часта такі твор заканчваецца шчаслівай для станоўчых персанажаў развязкай, як у творы «Хто смяецца апошнім».
Сатырычная камедыя — разнавіднасць камедыі, у якой выкарыстаны сатырычныя сродкі выкрыцця грамадскіх заган (іронія, пародыя, сарказм, гіпербала, гратэск). |
Замест сюжэта, які ўласцівы празаічным творам, у п’есе разгортваецца канфлікт, што звязвае паміж сабой усе кампаненты п’есы.
Сацыяльны канфлікт — аснова сатырычнай камедыі.
Канфлікт — супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы. |