§ 1-26. Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы
Практыкаванне 5
Прачытайце табліцу.
Якой марфемай (словаўтваральнай ці формаўтваральнай) з’яўляецца корань?
Корань |
Формаўтваральныя марфемы |
Словаўтваральныя марфемы |
выражае асноўны сэнс слова |
служаць для ўтварэння форм аднаго і таго слова, змяняюць граматычнае значэнне слова |
служаць для ўтварэння новых слоў, змяняюць лексічнае значэнне слова |
сад сад-овы сад-оўнік пры-сад-ы |
канчаткі; суфіксы:
постфікс -це дзеясловаў загаднага ладу: чытайце |
прыстаўкі; суфіксы:
злучальныя галосныя -̅а-, -̅о-, -̅е-, -̅я-: бульб̅акапалка, ільн̅озавод, зерн̅есховішча, жыцц̅ярадасны. |