Печатать книгуПечатать книгу

§ 1-26. Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 1-26. Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 2 Май 2024, 18:48

Практыкаванне 5

Прачытайце табліцу.
Якой марфемай (словаўтваральнай ці формаўтваральнай) з’яўляецца корань?

Корань

Формаўтваральныя марфемы

Словаўтваральныя марфемы

выражае асноўны сэнс слова

служаць для ўтварэння форм аднаго і таго слова, змяняюць граматычнае значэнне слова

служаць для ўтварэння новых слоў, змяняюць лексічнае значэнне слова

сад

сад-овы

сад-оўнік

пры-сад-ы

канчаткі;

суфіксы:

  • неазначальнай формы дзеяслова -ць, -ці, -чы: пісаць, несці, стрыгчы;
  • дзеясловаў прошлага часу -л-, -ў-: мыла, чытаў;
  • ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: чысцейшы, вузей;
  • дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў: зроблены, вымыты, парыжэлая; чытаючы, прачытаўшы;

постфікс -це дзеясловаў загаднага ладу: чытайце

прыстаўкі;

суфіксы:

  • назоўнікаў -іст- (-ыст-), -нік-, -чык-, -асць- і інш.: гітарыст, асіннік, грузчык, шчырасць;
  • прыметнікаў -н-, -ск-, -ав-, -еньк- і інш.: ручны, гарадскі, бярозавы, маленькі;
  • дзеясловаў -е-, -і-, -ава-, -ну-: бялець, бяліць, крыўдаваць, выкрыкнуць;

злучальныя галосныя а-, о-, е-, я-: бульб̅акапалка, ільн̅озавод, зерн̅есховішча, жыцц̅ярадасны.

Практыкаванне 6

Вызначце «чацвёртае лішняе» ў кожным радзе слоў. Па якой прымеце яны згрупаваны?

а) ехаць, беленькі, зернесушылка, мядовы;
б) заклеены, прачнуўшыся, цемнавата, святлейшы;
в) арэшнік, цяплей, упэўненасць, сіняваты.
г) радавала, чытайце, зваршчык, даглядаючы.

● З другога рада выпішыце словы з арфаграмай «Правапіс е, ё, я». Складзіце з імі сказы.

Практыкаванне 7

 Перакладзіце рэцэпт на беларускую мову, замяняючы інфінітывы дзеясловамі 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу. Лікі запішыце словамі.

Суп из опят

Шляпки опят тщательно промыть, сложить в кастрюлю вместе с мелко нарезанным луком и 2 столовыми ложками растопленного сливочного масла. Варить около 30 минут. В кипящий суп добавить полторы столовые ложки муки́, разведённой в холодной воде. Прокипятив несколько минут, заправить специями и сметаной. Перед подачей посы́пать суп нарезанной петрушкой (Энциклопедия белорусской кухни «Смачна есці»).

Вызначце формаўтваральныя суфіксы ў словах.

Практыкаванне 8

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Загаловак адпавядае тэме ці асноўнай думцы тэксту?

Крэмневыя шахты

Тое, што Беларусь з’яўляецца сёння шахцёрскай краінай, ведаюць многія, нават далёка за яе межамі. Звязана гэта найперш са здабычай калійнай солі ў Салігорску. А вось тое, што першыя шахцёры на беларускіх землях з’явіліся больш за пяць тысяч гадоў таму, для многіх нечаканае адкрыццё. А гэта сапраўды так.

На памежжы неаліту і бронзавага веку на беларускай зямлі ўзніклі першыя шахты па здабычы крэменю. Было гэта ля цяперашняга гарадскога пасёлка Краснасельскі, што на левым прытоку Нёмана — рацэ Рось у Ваўкавыскім раёне. Зараз тут знаходзіцца Краснасельскі археалагічны комплекс. У ім знаходзяцца помнікі каменнага і бронзавага вякоў: шахты па здабычы крэменю, крэменеапрацоўчыя майстэрні, стаянкі людзей, могільнік, а таксама селішчы жалезнага веку і серэдневякоўя.

На беразе Росі некалі знаходзіліся вялікія крэйдавыя адклады. У іхняй тоўшчы і хаваліся камяні, з якіх добра было рабіць розныя карысныя ў жыцці рэчы. Шахцёрская справа развівалася даволі хутка. Каб здабыць патрэбную сыравіну, капалі вертыкальныя калодзежы дыяметрам да паўтара метра. Глыбіня іх залежала ад насычанасцім крэйды крэменем і дасягала пяці метраў.

Пад’ёмных ліфтаў тады не існавала. Калі шахта станавілася глыбокай і шахцёру было ця..ка ў яе апускацца выкарыстоўвалі мудра прыдума..ную лесвіцу ствол дрэва з коратка а..сечанымі галінамі. Калі ж крамянёвыя канкрэцыі так называлася сыравіна знаходзілі ўбаку ад шахтнага ствала тады ў крэйдзе выдзёўб..валі г..рызантальныя а..галінаванні. Шахцёр рабіў гэта леж..чы на ж..ваце бо вышыня ра..копаў не пер..вышала шасцідз..сяці сант..метраў. А каб выграбці а..працаваную пароду або перадаць здабыты крэм..нь гарняк а..паўзаў назад.

Непасрэдна ў шахтах з крэменюм выраблялі галоўным чынам загатоўкі сякер. У спецыяльных майстэрнях на паверхні іх даводзілі да ладу, надавалі зручную і прафесійна дасканалую форму. Калі попыт мясцовых спажыўцоў задавальняўся цалкам, адбываўся абмен каменнымі вырабамі. Такім чынам крэменездабытчыкі забяспечвалі патрэбы навакольных насельнікаў.

Без усялякіх перабольшанняў можна сцвярджаць, што старажытныя крэменездабыўныя шахты на беларускай зямлі — унікальнае сведчанне майстравітасці, кемнасці і здатнасці нашых далёкіх прашчураў. Гэта каштоўныя крыніцы даследавання прафесійных заняткаў першанасельнікаў беларускай зямлісн (Паводле А. Бутэвіча).

Да слоў шахта і крэмень падбярыце аднакаранёвыя з тэксту і запішыце. Пакажыце, як яны ўтварыліся.

Спішыце чацвёрты абзац, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Вызначце формаўтваральныя суфіксы ў словах.