*§ 15-1. Рынак: попыт, прапанова, рыначная цана
Site: | Профильное обучение |
Course: | Грамадазнаўства. 10 клас |
Book: | *§ 15-1. Рынак: попыт, прапанова, рыначная цана |
Printed by: | Guest user |
Date: | Monday, 9 September 2024, 3:32 PM |
Рынак. Рыначнай інфраструктурай называецца сукупнасць спецыялізаваных інстытутаў і арганізацый, якія дзейнічаюць у межах пэўнага рынку і выконваюць на ім пасрэдніцкія функцыі. У залежнасці ад выдзялення рынкаў па аб’ектах (напрыклад, рынак тавараў і паслуг, рынак каштоўных папер, рынак працы) вылучаюцца наступныя інстытуты і арганізацыі:
1. Рынак тавараў і паслуг абслугоўваецца такімі інстытутамі, як таварныя біржы, прадпрыемствы аптовага і рознічнага гандлю, кірмашы, аўкцыёны, сэрвісныя службы і інш.
2. Рынак каштоўных папер абслугоўваецца фондавай біржай, інвестыцыйнымі банкамі, брокерскімі фірмамі і інш.
3. Рынак працы належыць да рынкаў фактараў вытворчасці (разам з рынкам капіталаў і нерухомасці). Вядучым інстытутам з’яўляецца біржа працы.
Як зарабляюць «быкі» і «мядзведзі» на фондавым рынку?
«Быкі» і «мядзведзі» — агульнапрынятыя ў свеце фінансаў назвы ўдзельнікаў фондавага рынку, якія гуляюць на павышэнне або паніжэнне курсаў валют ці каштоўных папер, інакш кажучы, уяўляюць сабой біржавых «байцоў», якія прытрымліваюцца розных гандлёвых стратэгій (і, адпаведна, атрымліваюць найбольшы прыбытак, рэалізуючы іх). Лічыцца, што бык і мядзведзь былі абраны, каб сімвалізаваць пэўны рух фондавых рынкаў адпаведна іх манеры нападу. Бык, напрыклад, узнімае сваю ахвяру на рогі — і гэта сімвалізуе пад’ём рыначных цэн. «Быкі» атрымліваюць найбольшы прыбытак пры росце каціровак акцый, валют. Мядзведзь, наадварот, валіць ворага на зямлю лапай — і цэны, адпаведна, падаюць. «Мядзведзі» зарабляюць на зніжэнні кошту фінансавых актываў.
Чыя задача заключаецца ў тым, каб купіць зараз танна, а прадаць потым дорага?
Чыя задача — узяць пазыку і прадаць зараз дорага, а потым — адкупіць танна?
Праверце свае меркаванні, ажыццявіўшы пошук эканамічнай інфармацыі.
Попыт, прапанова, цана. Рыначны механізм дзейнічае на аснове эканамічных законаў.
Змяненне попыту, змяненне прапановы, змяненне раўнаважнай цаны.
Велічыня прапановы, адзінак тавару | Цана, р. | Велічыня попыту, адзінак тавару | Лішак (+) або недахоп (-) тавару, адзінка |
2 | 10 | 50 | -48 |
10 | 15 | 40 | -30 |
20 | 30 | -10 | |
25 | 25 | 25 | 0 |
30 | 30 | 20 | |
35 | 35 | 15 | +20 |
40 | 40 | +30 |
Пры аналізе рыначнай кан’юнктуры неабходна праводзіць дакладнае адрозненне паміж попытам і велічынёй попыту, а таксама паміж зменамі велічыні попыту і зменамі ў самім попыце на дадзены тавар. Змены ў велічыні попыту назіраюцца пры змяненні цаны канкрэтнага тавару і нязменнасці ўсіх іншых параметраў (густаў, даходаў, цэн на іншыя тавары). На графіку падобныя змены адлюстроўваюцца рухам уздоўж крывой попыту. Змяненне попыту адбываецца пры нязменнасці рыначных цэн на канкрэтны тавар (пад уздзеяннем якіх-небудзь няцэнавых фактараў) і на графіку адлюстроўваецца зрухам крывой попыту ўправа або ўлева.
На малюнку крывая попыту на мармелад перамясцілася са становішча D1 у становішча D2..
Якія падзеі маглі выклікаць гэты рух?
а) Павышэнне цэн на ўзаемазамяняльны тавар (пасцілу).
б) Падзенне цэн на дадатковы тавар (у адносінах да мармеладу).
в) Падзенне цэн на сыравіну, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці мармеладу.
г) Зніжэнне даходаў спажыўцоў пры ўмове, што мармелад — тавар ніжэйшай катэгорыі.
д) Павышэнне інтарэсу да мармеладу ў выніку рэкламнай кампаніі.