Print this chapterPrint this chapter

§ 7. Дзяржава ў палітычнай сістэме

icon-questions

1. Якое з двух прыведзеных ніжэй палажэнняў адлюстроўвае ўнітарны дзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь?

● Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком выканаўчай улады.

● Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі не валодаюць прыметамі дзяржаўнага суверэнітэту.

2. Вызначце форму праўлення і форму тэрытарыяльнага ўладкавання наступных пар дзяржаў. Што паміж імі агульнае? У чым адрозненне?

● Рэч Паспалітая абодвух народаў (Rzeczpospolita Obojga Narodów) і Рэспубліка Польшча (Rzeczpospolita Polska).

● СССР і ЕС.

3. Ці згодны вы з наступнымі сцвярджэннямі? Абгрунтуйце сваю думку.

● Дзяржава існавала заўсёды.

● Дзяржава з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком усяго грамадства.

● Форма праўлення характарызуе метады і сродкі ажыццяўлення ўлады.

icon-idea
Выканайце міні-праект «Канфедэрацыі ў гісторыі і сучаснасці». Прывядзіце прыклады канфедэрацый з гісторыі і сучаснасці і растлумачце, чаму канфедэрацыя — самая рэдкая форма дзяржаўнага ўладкавання.