Print this chapterPrint this chapter

Алгарытм аналізу паэтычнага твора

* Алгарытм аналізу паэтычнага твора

1. Час і абставіны напісання твора.
2. Пачуцці і эмоцыі, якія выклікае твор.
3. Асацыяцыі, звязаныя з творам (з якімі творамі асацыіруецца тэкст? з якімі сітуацыямі? з якімі гукамі, колерамі, выявамі, пахамі, адчуваннямі?).
4. Тэма (пра што напісаны твор?).
5. Ідэя (якую думку аўтар хацеў данесці гэтым творам?).
6. Назва (чаму твор мае такую назву?).
7. Жанр (верш — грамадзянскай, філасофскай, інтымнай, пейзажнай лірыкі; раманс, песня, балада, байка, паэма або інш.).
8. Кампазіцыя (якія часткі вылучаюцца ў творы? змена якіх эмоцый рухае лірычнае перажыванне?).
9.  Мастацкія вобразы. Сімвалы, дэталі, пейзаж (калі ёсць).
10.  Лірычны герой (як паказаны?).
11. Выяўленчыя сродкі (тропы — эпітэты, метафары (у тым ліку ўвасабленне, метанімія, сінекдаха), параўнанні, алегорыі; гіпербала, літота; паэтычны сінтаксіс — паўторы, рытарычныя звароты, пытанні, воклічы, антытэза, сінтаксічны паралелізм).
12. Мова твора (лексіка — запазычанні, устарэлыя словы, наватворы, эмацыянальна афарбаваныя словы; фразеалогія; марфалагічны склад — частотнасць ужывання часцін мовы).
13. Гукавое аблічча твора (алітарацыя1, асананс2).
14. Метрычная будова. Вершаваны памер (ямб, харэй; дактыль, амфібрахій, анапест), рыфма (мужчынская, жаночая). Цвёрдая форма (санет, трыялет, рандо, танка), вольная форма (верлібр).
15*. Тэксталагічны аналіз.
16. Асабістае меркаванне пра твор.

________________________________
1 Алітара´цыя — паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў у вершаваным творы.

2 Асана´нс — паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў у вершаваным творы.