Print this chapterPrint this chapter

П’еса «Раскіданае гняздо»

Уводзіны

«Раскіданае гняздо» — адзін з твораў беларускай літаратуры, які заключае ў сабе ідэю нашаніўскага адраджэння. Ад самага свайго выхаду ў свет і да нашага часу гэта п’еса прыцягвае ўвагу даследчыкаў, чытачоў і гледачоў. 

У чым жа загадка «Раскіданага гнязда»?

Твор мае сімвалічную назву і рэалістычны сюжэт. Максім Гарэцкі ў кнізе «Гісторыя беларускае літаратуры» адзначаў: «Змест для драмы аўтар узяў з рэальнага жыцця, але  кожны вобраз і кожную гутарку зрабіў сімвалічнымі ». Раскіданае гняздо — гэта сімвал раскіданай Бацькаўшчыны, народнага раз’яднання. 

Да часу напісання п’есы Янка Купала ўжо звяртаўся да сімвалізму ў іншых творах (напрыклад, драматычная паэма «Сон на кургане»).