Печатать эту главуПечатать эту главу

* Янка Лучына

Пытанні

1. Запішыце біяграфію Янкі Лучыны ў выглядзе ланцужка слоў, ужываючы толькі ўласныя назвы.

2. Даведайцеся з артыкула Глеба Ганчарова «Крыло, працятае стралой» (2019), якое дачыненне да Івана Неслухоўскага мае Пшэбыслаў Дамброва.

3. Сфармулюйце ідэю верша Янкі Лучыны «Роднай старонцы».
У якіх радках, на вашу думку, яна гучыць найбольш выразна?

4. Якім вершаваным памерам напісаны паэтычны твор?
Ці ва ўсіх строфах вытрыманы гэты памер?
Як перамяшчаецца націск у словах пры чытанні ўслых?

5. Пазнаёмцеся з тэкстам верша «Роднай старонцы», змешчаным на адной з першых беларускіх паштовак 1906 года.
Знайдзіце адлюстраваныя ў ім фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя адметнасці беларускай мовы пачатку ХХ стагоддзя.