Печатать книгуПечатать книгу

Абагульненне і сістэматызацыя ведаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 10 клас
Книга: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 22:49
img img

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Заданні для самакантролю

1. Эбанітавай палачка, пацёртая аб шарсцяную тканіну, атрымала электрычны зарад q = –8 · 10–14 Кл. Выберыце правільнае сцвярджэнне.

1) На шэрсць з эбанітавай палачкі перайшло 8 · 1014 электронаў.

2) На эбанітавую палачку з шэрсці перайшло 8 · 1014 электронаў.

3) На шэрсць з эбанітавай палачкі перайшло 5 · 105 электронаў.

4) На эбанітавую палачку з шэрсці перайшло 5 · 105 электронаў.

5) На шэрсць з эбанітавай палачкі перайшло 8 · 105 электронаў.

6) На эбанітавую палачку з шэрсці перайшло 8 · 105 электронаў.

2. Металічны шар, зарад якога q = –4,8 · 10–11 Кл, прывялі ў судакрананне з такім самым незараджаныя шарам. Вызначце колькасць залішніх электронаў, якія засталіся на першым шары.

3. Вызначце, як і ў колькі разоў зменіцца модуль сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння шарыкаў, калі зарад аднаго з іх павялічыць у α = 5,0 раза, а адлегласць паміж імі паменшыць у β = 2,0 раза.

4. Пунктавыя зарады Q1 = 50 нКл і Q2 = 80 нКл замацаваны на адлегласці r = 2,0 м адзін ад аднаго ў вакууме. У пункце прасторы, які знаходзіцца на сярэдзіне адрэзка прамой, што злучае зарады, размешчаны трэці пунктавы зарад Q3 = 1,0 нКл. Вызначце рэзультуючую электрастатычную сілу, якая дзейнічае на трэці зарад.

5. Два маленькія шарыкі масай m = 0,04 кг кожны падвешаны ў адным пункце на нітках даўжынёй l = 0,2 м. Пасля перадачы шарыкам аднолькавых зарадаў ніткі разышліся на вугал α = 60°. Вызначце модуль зарадаў шарыкаў.

6. Пунктавыя зарады замацаваны ў прасторы адносна восі Ох (мал. 127). Вызначце каардынату пункта, у якім напружанасць рэзультуючага электрастатычнага поля, стваранага гэтымі зарадамі, набывае нулявое значэнне.

Мал.
Мал. 127

7. Шарык, маса і зарад якога m = 0,040 г і q = 34 пКл адпаведна, падвешаны на шаўковай нітцы. Шарык змяшчаюць у электрастатычнае поле, напружанасць якога аднолькавая ва ўсіх пунктах поля і накіравана гарызантальна. Вызначце вугал α адхілення ніткі з шарыкам ад вертыкалі, калі модуль напружанасці поля E equals 1 comma 01 times 10 to the power of 6 space straight В over straight м.

8. Адлегласць паміж пунктавымі зарадамі Q1 = 3,2 · 10–9 Кл і Q2 = –3,2 · 10–9 Кл складае r0 = 12 см. Вызначце модуль напружанасці электрастатычнага поля ў пунктах, аддаленых ад абодвух зарадаў на адлегласць r = 8,0 см.

9. У дзвюх вяршынях роўнастаронняга трохвугольніка са стараной даўжынёй а = 25 см знаходзяцца зарады, модулі якіх |Q1| = |Q2| = 5,0 нКл. Вызначце патэнцыял поля ў трэцяй вяршыні трохвугольніка, калі: а) абодва зарады дадатныя; б) абодва зарады адмоўныя; в) зарады супрацьлеглыя па знаку.

10. Электрон, рухаючыся ў аднародным полі, модуль напружанасці якога E equals 200 space straight В over straight м, перамясціўся на адлегласць d = 25 см. Вызначце змяненне патэнцыяльнай і кінетычнай энергій электрона, калі напрамак руху электрона: а) супадае з напрамкам ліній напружанасці поля; б) супрацьлеглы напрамку ліній напружанасці поля; в) перпендыкулярны напрамку ліній напружанасці поля.

11. Электрон і пратон са стану спакою паскараюцца ў адным і тым аднародным электрастатычным полі да скорасцей, модулі якіх значна меншыя за скорасць святла. Вызначце адносіны модуля скорасці электрона да модуля скорасці пратона пасля праходжання iмi аднолькавых адлегласцей. Маса электрона mе = 9,1 · 10–31 кг, а маса пратона mр = 1,7 · 10–27 кг.

12. Два супрацьлеглыя па знаку пунктавыя зарады, модулі якіх роўныя, знаходзяцца ў паветры. У пункце прасторы, які знаходзіцца на працягу прамой, што злучае зарады, і размешчаны на адлегласцях r1 = 10 мм і r2 = 30 мм ад зарадаў, патэнцыял электрастатычнага поля φ = 75 мВ. Вызначце модуль напружанасці рэзультуючага поля ў гэтым пункце.

Мал.
Мал. 128

13. Адлегласць паміж пунктамі А і В аднароднага электрастатычнага поля (мал. 128), модуль напружанасці якога E equals 40 space кВ over straight м, складае r = 4,0 см. Вызначце напружанне паміж гэтымі пунктамі.

14. Два маленькія шарыкі, электрычныя зарады якіх q1 = 3,20 нКл і q2 = 7,20 нКл, знаходзяцца на адлегласці r1 = 40,0 см адзін ад аднаго. Вызначце мінімальнае значэнне работы, якую трэба выканаць, каб зблізіць шарыкі да адлегласці r2 = 25,0 см.

15. Модулі сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння пунктавых зарадаў, якія знаходзяцца на адлегласці r1 = 20,0 см у паветры, F1 = F2 = F = 90,0 мкН, а модулі сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння гэтых жа зарадаў у некаторым асяроддзі на адлегласці r2 = 40,0 см складаюць F1' = F2' = F' = 10,0 мкН. Вызначце дыэлектрычную пранікальнасць асяроддзя.

16. У аднародным электрастатычным полі, напружанасць якога накіравана вертыкальна ўверх, а яе модуль E equals 8 comma 0 space кВ over straight м, на лёгкай неправоднай нітцы падвешаны незараджаны шарык. Вызначце, у колькі разоў зменіцца модуль сілы пругкасці ніткі пасля надання шарыку зараду q = –1,8 · 10–10 Кл, калі яго маса m = 1,2 мг.

17. Модуль напружанасці аднароднага электрастатычнага поля E equals 120 space straight В over straight м. Вызначце, за які прамежак часу электрон, пачынаючы рухацца са стану спакою, выканае ў гэтым полі перамяшчэнне, модуль якога Δr = 30 мм. Выпраменьванне электрамагнітнай энергіі не прымаць пад увагу.

Мал.
Мал. 129

18. На малюнку 129 прыведзены графік залежнасці напружання паміж абкладкамі кандэнсатара ад модуля зараду на іх. Вызначце электраёмістасць кандэнсатара.

19. Электрычная ёмістасць батарэі, якая складаецца з трох паслядоўна злучаных аднолькавых кандэнсатараў, Сб1 = 3,0 нФ. Да аднаго з кандэнсатараў падключылі паралельна чацвёртым такі самы кандэнсатар. Вызначце электраёмістасць атрыманай батарэі.

Мал.
Мал. 129.1

20. Электрон улятае ў плоскі паветраны кандэнсатар паралельна канту яго абкладкі (мал. 129.1) са скорасцю, модуль якой  = 6,5 ∙ 106 . Адлегласць паміж абкладкамі d = 5 мм, даўжыня кожнай з іх l = 50 мм. Вызначце напружанне на кандэнсатары, калі падчас руху ў яго электрастатычным полі электрон адхіліўся ад першапачатковага напрамку на адлегласць = 2 мм. Дзеянне сілы цяжару не прымайце пад увагу.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

21. Адасобленай металічнай сферы радыусам R = 20 см, якая знаходзіцца ў паветры, надалі дадатны зарад. Патэнцыял электрастатычнага поля зараду сферы ў яе цэнтры φ1 = 40 В. Вызначце адлегласць ад цэнтра сферы да пункта поля, патэнцыял якога φ2 = 16 В.

22. У вяршынях раўнабедранага прамавугольнага трохвугольніка знаходзяцца пунтавыя зарады Q1 = 1,20 нКл, Q2 = 2,40 нКл, Q3 = 3,00 нКл. Вызначце патэнцыял электрастатычнага поля гэтых зарадаў у пункце прасторы, якія знаходзіцца на сярэдзіне гіпатэнузы даўжынёй а = 18,0 см.

Мал.
Мал. 129.2

23. Тры тонкія плоскія металічныя пласціны з зарадамі q, 3q і 2q размешчаны ў паветры паралельна адна адной (мал. 129.2). Плошча кожнай пласціны S = 20 см2. Вызначце сілу, якая дзейнічае на пласціну з зарадам 3q, калі q = 4,0 нКл, а электрычнае поле, створанае кожнай пласцінай, можна лічыць аднародным.

24. Пры перадачы адасобленаму праводнаму шару зараду q = 20 нКл яго патэнцыял φ = 1,0 кВ. Вызначце радыус шара, калі ён знаходзіцца ў газе, дыэлектрычная пранікальнасць якой ε = 2,0.