Печатать книгуПечатать книгу

§ 22. Рознасць патэнцыялаў электрастатычнага поля. Напружанне. Сувязь паміж напружаннем і напружанасцю аднароднага электрастатычнага поля

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 10 клас
Книга: § 22. Рознасць патэнцыялаў электрастатычнага поля. Напружанне. Сувязь паміж напружаннем і напружанасцю аднароднага электрастатычнага поля
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 24 Ноябрь 2024, 13:17

Патэнцыяльная энергія любой сістэмы цел, якія ўзаемадзейнічаюць праз патэнцыяльныя сілы, залежыць ад выбару нулявога пункта (нулявога ўзроўню). Аднак змяненне патэнцыяльнай энергіі адназначна характарызуе працэс пераходу сістэмы з аднаго стану ў другі. Гэта датычыцца і змены патэнцыяльнай энергіі зараджанай часціцы (зараду) у электрастатычным полі.

Мал.
Мал. 118

Рознасць патэнцыялаў. Перамяшчэнне зараджаных часціц у электрастатычным полі, якое суправаджаецца змяненнем іх патэнцыяльнай энергіі, характарызуюць, выкарыстоўваючы паняцце «рознасць патэнцыялаў». Як і прырашчэнне патэнцыяльнай энергіі, рознасць патэнцыялаў не залежыць ад выбару нулявога пункта. Няхай пробны зарад q0 перамяшчаецца ў электрастатычным полі пад дзеяннем сілы поля з пункта 1 у пункт 2, патэнцыялы якіх φ1 і φ2 (мал. 118).

Рознасць патэнцыялаў U12 паміж двума пунктамі электрастатычнага поля — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам работы, якую выконвае сіла поля пры перамяшчэнні пробнага зараду з пачатковага пункта ў канцавы, да значэння гэтага зараду:

U subscript 12 equals A subscript 12 over q subscript 0.

З улікам выразаў (21.3) і (21.4) атрымаем:

U subscript 12 equals fraction numerator W subscript straight п 1 end subscript minus W subscript straight п 2 end subscript over denominator q subscript 0 end fraction equals fraction numerator straight phi subscript 1 q subscript 0 minus straight phi subscript 2 q subscript 0 over denominator q subscript 0 end fraction equals straight phi subscript 1 minus straight phi subscript 2.

(22.1)

З выразу (22.1) вынікае, што рознасць патэнцыялаў лікава роўная змяншэнню патэнцыяльнай энергіі перамешчанага ў полі адзінкавага пробнага зараду.

Супрацьлеглую па знаку рознасці патэнцыялаў велічыню называюць прырашчэннем патэнцыялу Δφ12 = φ2 – φ1 = –(φ1 – φ2) = U12.

За адзінку рознасці патэнцыялаў у СІ прымаюць вольт (В). 1 В — рознасць патэнцыялаў U12 такіх двух пунктаў поля, для якіх пры перамяшчэнні зараду 1 Кл з пункта 1 у пункт 2 сіла, што дзейнічае на зарад з боку поля, выканала б работу 1 Дж.

Адзначым, што калі гавораць пра «патэнцыял поля ў некаторым пункце», то пад гэтым заўсёды разумеюць рознасць патэнцыялаў паміж дадзеным пунктам і пунктам, патэнцыял поля ў якім прынялі роўным нулю.

Патэнцыял правадніка можна вымераць пры дапамозе электрометра. Для гэтага праваднік злучаюць са стрэлкай электрометра, корпус якога зазямляюць. Адхіленне стрэлкі электрометра пакажа наяўнасць рознасці патэнцыялаў паміж правадніком і Зямлёй. Калі прыняць патэнцыял Зямлі роўным нулю, то можна лічыць, што электрометр вымярае патэнцыял правадніка.

Калі ёсць два зараджаныя праваднікі, то, далучыўшы адзін з іх да стрэлкі, а другі — да корпуса электрометра, вымяраюць рознасць патэнцыялаў паміж зараджанымі праваднікамі.

Сувязь паміж напружаннем і напружанасцю аднароднага электрастатычнага поля. Тэрмін «напружанне» ўвёў у 1792 г. Вольта. Адзначым, што для электрастатычных палёў паняцці «электрычнае напружанне» і «рознасць патэнцыялаў» тоесныя.

Работу, выкананую сілай аднароднага электрастатычнага поля напружанасцю E with rightwards arrow on top пры перамяшчэнні пробнага дадатнага зараду q0 з пункта 1 з патэнцыялам φ1 у пункт 2 з патэнцыялам φ2 < φ1, можна вызначыць паводле выразу (22.1)

A12 = q01 – φ2),

а ў адпаведнасці з выразам (21.1)

A12 = q0Ed,

дзе d — модуль перамяшчэння зараду ўздоўж лініі напружанасці аднароднага электрастатычнага поля.

Прыраўняем адпаведныя часткі роўнасцей і знойдзем выраз, які ўстанаўлівае сувязь паміж модулем напружанасці аднароднага электрастатычнага поля і рознасцю патэнцыялаў, гэта значыць паміж дзвюма характарыстыкамі электрастатычнага поля: q01 – φ2) = q0Ed, адкуль

E equals fraction numerator straight phi subscript 1 minus straight phi subscript 2 over denominator d end fraction equals negative fraction numerator increment straight phi subscript 12 over denominator d end fraction.

(22.2)

З выразу (22.2) вынікае: чым большая рознасць патэнцыялаў паміж двума пунктамі аднароднага электрастатычнага поля, тым большы модуль напружанасці поля. Калі рознасць патэнцыялаў роўная нулю (патэнцыял поля не мяняецца), то модуль напружанасці поля таксама роўны нулю.

Прымаючы пад увагу, што U12 = –Δφ12, атрымаем:

E equals U subscript 12 over d.

(22.3)

На падставе формулы (22.3) уводзяць адзінку напружанасці СІ вольт на метр open parentheses straight В over straight м close parentheses. straight В over straight м — модуль напружанасці такога аднароднага электрастатычнага поля, у якім напружанне паміж двума пунктамі, размешчанымі на адной і той лініі напружанасці на адлегласці 1 м, складае 1 В.

Выкарыстоўваючы тэрмін «напружанне», на практыцы пункты 1 і 2 поля выбіраюць так, каб U12 > 0.

img

img

1. Што называюць рознасцю патэнцыялаў?

2. Як рознасць патэнцыялаў паміж двума пунктамі поля залежыць ад работы сілы электрастатычнага поля?

3. У якіх адзінках вымяраюць рознасць патэнцыялаў?

4. Як звязана напружанне з напружанасцю аднароднага электрастатычнага поля?

5. Запоўніце табліцу ў сшытку і зрабіце выснову.

№ п/п Пытанне Аб’екты для параўнання
Напружанасць Патэнцыял
1 З’яўляецца вектарнай або скалярнай фізічнай велічынёй?
2 Што характарызуе дадзеная фізічная велічыня?
3 Як вызначаюць дадзеную фізічную велічыню?
4 Як вызначаюць дадзеную фізічную велічыню для электрастатычнага поля пунктавага зараду?
5 Чаму роўная работа па перамяшчэнні зараду ў аднародным полі?
6 Ці выконваецца прынцып суперпазіцыі для дадзенай велічыні?
7 Як звязаны напружанасць і патэнцыял (рознасць патэнцыялаў)?
Прыклады рашэння задач

Прыклад 1. Электрастатычнае поле створана пунктавым зарадам Q = 2,4 нКл. Вызначце работу сілы поля па пераносе пробнага зараду q0 = 3,0 пКл з пункта А ў пункт В, калі пункты знаходзяцца на адлегласцях rА = 1,0 м і rВ = 4,0 м ад заряду-крыніцы поля, а асяроддзе — аднароднае рэчыва з дыэлектрычнай пранікальнасцю ε = 2,0.

Дадзена:
Q = 2,4 нКл = 2,4 · 10–9 Кл
q0 = 3,0 пКл = 3,0 · 10–12 Кл
rА = 1,0 м
rВ = 4,0 м
ε = 2,0.
AAB — ?

Рашэнне. Поле электрастатычнае, таму работа сілы поля пры пераносе пробнага зараду q0 з пункта А ў пункт В не залежыць ад формы траекторыі і яе можна вызначыць па формуле AAB = q0A–φB). Патэнцыялы пунктаў А i В у дадзеным асяроддзі straight phi subscript A equals fraction numerator k Q over denominator straight epsilon r subscript A end fractionstraight phi subscript B equals fraction numerator k Q over denominator straight epsilon r subscript B end fraction адпаведна.

Тады

A subscript A B end subscript equals q subscript 0 open parentheses fraction numerator k Q over denominator straight epsilon r subscript A end fraction minus fraction numerator k Q over denominator straight epsilon r subscript A end fraction close parentheses equals fraction numerator k Q q subscript 0 over denominator straight epsilon end fraction times fraction numerator r subscript B minus r subscript A over denominator r subscript A r subscript B end fraction.

Падставіўшы лікавыя значэнні, атрымаем

A subscript A B end subscript equals fraction numerator 9 comma 0 times 10 to the power of 9 space begin display style fraction numerator straight Н times straight м squared over denominator Кл squared end fraction end style times 2 comma 4 times 10 to the power of negative 9 end exponent space Кл times 3 comma 0 times 10 to the power of negative 12 end exponent space Кл times left parenthesis 4 comma 0 space straight м space minus 1 comma 0 space straight м right parenthesis over denominator 2 comma 0 times 1 comma 0 space straight м times 4 comma 0 space straight м end fraction equals 2 comma 4 times 10 to the power of negative 11 end exponent space Дж.

Адказ: ААВ = 2,4 · 10–11 Дж.

Прыклад 2. Электрон пачынае рухацца ў электрычным полі ад пункта 1 да пункта 2. Вызначце модуль скорасці руху электрона ў пункце 2, калі ён паскараецца рознасцю патэнцыялаў φ1 – φ2 = –40 В. Модуль зараду электрона |е| = 1,6 · 10–19 Кл, а яго маса mе = 9,1 · 10–31 кг.

Дадзена:
v1 = 0
φ1 – φ2 = –40 В
|е| = 1,6 · 10–19 Кл
mе = 9,1 · 10–31 кг
v2 — ?

Рашэнне.Сіла электрычнага поля выконвае работу па змяненні кінетычнай энергіі электрона: А12 = ΔWк. Работу сілы поля таксама можна вызначыць па формуле A12 = e1 – φ2). Тады

ΔWк = e1 – φ2).

(1)

Змена кінетычнай энергіі электрона

increment W subscript straight К equals fraction numerator m subscript e v subscript 2 squared over denominator 2 end fraction minus fraction numerator m subscript e v subscript 1 squared over denominator 2 end fraction, дзе fraction numerator m subscript e v subscript 1 squared over denominator 2 end fraction equals 0.

Тады з улікам формулы (1) модуль скорасці руху электрона ў пункце 2:

v subscript 2 equals square root of fraction numerator 2 increment W subscript straight К over denominator m subscript e end fraction end root equals square root of fraction numerator 2 e left parenthesis straight phi subscript 1 minus straight ϕ subscript 2 right parenthesis over denominator m subscript e end fraction end root.

v subscript 2 equals square root of fraction numerator negative 1 comma 6 times 10 to the power of negative 19 end exponent space Кл times left parenthesis negative 40 space straight В right parenthesis times 2 over denominator 9 comma 1 times 10 to the power of negative 31 end exponent space кг end fraction end root equals 3 comma 8 times 10 to the power of 6 space straight м over straight с.

Адказ: v subscript 2 space equals 3 comma 8 times 10 to the power of 6 space straight м over straight с.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Прыклад 3. Электрон, які рухаецца ўздоўж лініі напружанасці электрастатычнага поля, у пункце поля з патэнцыялам straight phi1 = 0,90 В мае скорасць, модуль якой  v1 = 3,0·105straight м over straight c. Вызначце патэнцыял пункта поля, у якім электрон пачынае рухацца ў адваротным напрамку. Маса электрона mе = 9,1 · 1031 кг.

Дадзена:

v1 = 3,0 · 105straight м over straight c

straight phi subscript 1 = 0,90

v2= 0,0straight м over straight c

mе = 9,1 · 1031 кг

е = ‒1,6 · 10–19 Кл

straight phi subscript 2 — ?

Рашэнне. Пры руху электрона сіла поля выконвае работу A subscript 12 equals e left parenthesis straight phi subscript 1 minus straight phi subscript 2 right parenthesis. Гэтая работа роўная прырашчэнню (змене) кінетычнай энергіі электрона: fraction numerator m v subscript 2 squared over denominator 2 end fraction minus fraction numerator m v subscript 1 squared over denominator 2 end fraction equals e left parenthesis straight phi subscript 1 minus straight phi subscript 2 right parenthesis. З улікам таго, што скорасць руху электрона зменшылася да нуля, атрымаем: negative fraction numerator m v subscript 1 squared over denominator 2 end fraction equals e left parenthesis straight phi subscript 1 minus straight phi subscript 2 right parenthesis, адкуль straight phi subscript 2 equals straight phi subscript 1 plus fraction numerator m v subscript 1 squared over denominator 2 e end fraction equals straight phi subscript 1 space minus space fraction numerator m v subscript 1 squared over denominator 2 open vertical bar e close vertical bar end fraction.

straight phi subscript 2 equals 0 comma 90 space straight B equals negative fraction numerator 9 comma 1 times 10 to the power of negative 31 end exponent space кг times 9 comma 0 times 10 to the power of 10 space begin display style straight м squared over straight с squared end style over denominator 2 times 1 comma 6 times 10 to the power of negative 19 end exponent space Кл end fraction equals 0 comma 64 space straight В

Адказ: straight phi subscript 2 equals 0 comma 64 space straight В.

Практыкаванне 16

1. Сіла электрастатычнага поля выконвае работу A = 1,0 мкДж, перамяшчаючы зараджаную часціцу з пункта з патэнцыялам φ1 = 100 В у пункт з патэнцыялам φ2 = 75 В. Вызначце значэнне электрычнага зараду часціцы.

2. Каб у паветры пры атмасферным ціску праскочыла іскра, у ім павінна быць электрастатычнае поле, модуль напружанасці якога не меншы за Е = 3,00 МВ over straight м. Вызначце рознасць патэнцыялаў паміж воблакам і паверхняй Зямлі падчас навальніцы, калі даўжыня «іскры» — маланкі — d = 480 м.

3. Напружанне паміж двума пунктамі, размешчанымі на адной лініі напружанасці аднароднага электрастатычнага поля, U = 4,8 кВ. Вызначце модуль напружанасці поля, калі адлегласць паміж пунктамі d = 12 см.

4. Напружанне паміж двума пунктамі, якія знаходзяцца на адной лініі напружанасці аднароднага электрастатычнага поля на адлегласці r1 = 1,5 см адзін ад аднаго, U12 = 18 В. Вызначце напружанне паміж двума пунктамі, размешчанымі на гэтай жа лініі напружанасці на адлегласці r2 = 20 см адзін ад аднаго.

5. Пылінка масай m = 4,0 · 10–9 кг знаходзіцца ва ўзважаным стане паміж рознаіменна зараджанымі гарызантальнымі пласцінамі, напружанне паміж якімі U = 12 В, а адлегласць d = 4,0 см. Вызначце электрычны зарад пылінкі.

6. Электрон са стану спакою паскараецца ў электрастатычным полі, рухаючыся з пункта 1 у пункт 2. Вызначце напружанне паміж гэтымі пунктамі, калі модуль скорасці руху электрона ў пункце 2 складае v subscript 2 equals 2 comma 7 times 10 to the power of 6 space straight м over straight с. Маса электрона mе = 9,1 · 10–31 кг.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. У электрастатычным полі, створаным пунктавым зарадам Q, з пункта А па чарзе перамяшчаюць пробны зарад q0 у пункты В, С і D (мал. 118.1). Выберыце правільны працяг фразы: «Суадносіны паміж работамі сілы поля па перамяшчэнні пробнага зараду ўздоўж прамых АВ, АС, AD маюць выгляд...»:

1) ААВ = ААС < ААD;                  4) ААВ < ААС < ААD;

2) ААВ = ААС > ААD;                  5) ААВ > ААС > ААD.

3) ААВ = ААС = ААD;

Мал.
Мал. 118.1

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню