Печатать книгуПечатать книгу

Абагульненне і сістэматызацыя ведаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 10 клас
Книга: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 6 Май 2024, 19:36
img img

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Заданні для самакантролю

1. Вызначце адносіны ўнутранай энергіі неону да ўнутранай энергіі гелію, колькасць рэчыва якіх νНе = 1 моль і ν = 3 моль, калі яны знаходзяцца пры аднолькавай тэмпературы.

Мал.
Мал. 89

2. На малюнку 89 прыведзены графік працэсу пераходу ідэальнага аднаатамнага газу са стану 1 у стан 2. Вызначце прырашчэнне ўнутранай энергіі газу ў гэтым працэсе.

Мал.
Мал. 90

3. На малюнку 90 прыведзены графік працэсу пераходу ідэальнага аднаатамнага газу пэўнай масы са стану 1 у стан 3. Вызначце адносіны значэнняў унутранай энергіі газу ў пачатковым і канчатковым станах.

4. У балоне знаходзіцца ідэальны аднаатамны газ, колькасць рэчыва якога ν = 2,4 моль, тэмпература Т1 = 420 К. У выніку ізахорнага пераходу з аднаго стану ў другі ціск газу зменшыўся ад р1 = 860 кПа да р2 = 655 кПа. Вызначце прырашчэнне ўнутранай энергіі газу.

5. Пры ізабарным сцісканні азоту N2 знешняя сіла выканала работу А′ = 400 Дж. Пры гэтым абсалютная тэмпература газу паменшылася ад Т1 = 480 К да Т2 = 300 К. Вызначце масу азоту.

6. Графік цыклічнага працэсу ў ідэальным газе складаецца з адрэзкаў прамых, якія злучаюць пункты з каардынатамі А (1,8 · 105 Па; 1,5 л), В (1,8 · 105 Па; 4,5 л) и С (0,60 · 105 Па; 1,5 л). Вызначце работу, выкананую сілай ціску газу за цыкл.

Мал.
Мал. 91

7. На малюнку 91 прыведзены графік расшырэння ідэальнага газу, узятага ў колькасці ν = 1,0 моль. Вызначце работу, выкананую сілай ціску газу пры яго пераходзе са стану 1 у стан 2.

8. Гелій, узяты ў колькасці ν = 2,00 моль, ізабарна расшыраецца. Пры гэтым сіла ціску газу выконвае работу А = 7,20 кДж. Канцэнтрацыя атамаў газу ў канчатковым стане ў α = 3,00 раза меншая, чым у пачатковым, а яго маса не мяняецца. Вызначце пачатковую тэмпературу гелію.

Мал.
Мал. 92

9. На малюнку 92 прыведзены графікі залежнасці тэмпературы ад часу для цвёрдых крышталічных цел А і В. Карысная магутнасць награвальнікаў у абодвух выпадках аднолькавая, а страты энергіі можна не ўлічваць. Выберыце два правільныя сцвярджэнні.

1) Тэмпература цела А расце ў чатыры разы хутчэй, чым тэмпература цела В.

2) Цела А атрымлівае ў два разы большую колькасць цеплаты, чым цела В.

3) Целы А і В могуць складацца з аднаго рэчыва, але маса mA цела А ўдвая меншая, чым маса mB цела В.

4) Целы А і В могуць мець аднолькавую масу, але ўдзельная цеплаёмістасць сА цела А ў цвёрдым стане ўдвая меншая, чым удзельная цеплаёмістасць сВ цела В у цвёрдым стане.

5) Целы А і В могуць мець аднолькавую масу, але ўдзельная цеплаёмістасць сА цела А ў цвёрдым стане ўдвая большая за ўдзельную цеплаёмістасць сВ цела В у цвёрдым стане.

10. Жалезны асколак падае са стану спакою з вышыні h = 800 м. Модуль скорасці руху асколка ў момант падзення на паверхню Зямлі v space equals space 35 space straight м over straight с. Вызначце прырашчэнне тэмпературы асколка за час падзення. Удзельная цеплаёмістасць жалеза c space equals space 460 space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction. Страты энергіі ў навакольнае асяроддзе не прымаць пад увагу.

11. У цеплаізаляваную пасудзіну з вадой, маса і тэмпература якой mв = 1,6 кг і t = 8,0 °С адпаведна, апусцілі кавалак лёду масай mл = 0,80 кг. Пасля таго як устанавілася цеплавая раўнавага, выявілася, што маса лёду павялічылася на Δm = 20 г. Вызначце пачатковую тэмпературу лёду. Удзельная цеплаёмістасць вады c subscript straight в space equals space 4 comma 2 times 10 cubed space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction; для лёду: удзельная цеплаёмістасць c subscript straight л space equals space 2 comma 1 times 10 cubed space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction, удзельная цеплата плаўлення straight lambda space equals space 3 comma 4 times 10 to the power of 5 space Дж over кг, тэмпература плаўлення tпл = 0,0 °С. Цеплаёмістасць пасудзіны не прымаць пад увагу.

12. У цеплаізаляванай пасудзіне знаходзіцца вада масай m1 = 1,2 кг, тэмпература якой t = 0 °С. З пасудзіны адпампоўваюць вільготнае паветра, у выніку чаго вада ў пасудзіне крышталізуецца. Вызначце масу ўтворанага лёду. Удзельная цеплата параўтварэння вады пры тэмпературы t = 0 °С складае L space equals space 2 comma 5 times 10 to the power of 6 space Дж over кг, а ўдзельная цеплата плаўлення лёду straight lambda space equals space 3 comma 4 times 10 to the power of 5 space Дж over кг.

13. Пры перадачы ідэальнаму аднаатамнаму газу колькасці цеплаты Q = 60 Дж яго тэмпература павялічылася пры пастаянным ціску на ΔT = 10 К. Вызначце колькасць рэчыва газу.

14. Пры ізабарным расшырэнні гелію масай m = 20 г яго аб’ём павялічыўся ў α = 2,0 раза. Пачатковая тэмпература гелію T1 = 300 К. Вызначце работу, выкананую сілай ціску газу пры яго расшырэнні, і атрыманую газам колькасць цеплаты.

Мал.
Мал. 93

15. З ідэальным газам пэўнай масы ажыццёўлены працэс, графік якога прыведзены на малюнку 93. Вызначце: а) на якіх участках графіка работа газу дадатная; б) на якіх участках графіка газ атрымліваў энергію, а на якіх — аддаваў. Запоўніце табліцу ў сшытку.

Участак графіка Работа сілы ціску газу Колькасць цеплаты Прырашчэнне ўнутранай энергіі газу
1 rightwards arrow 2
2 rightwards arrow 3
3 rightwards arrow 1

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

16. У герметычна закрытай пасудзіне знаходзіцца азот, тэмпература якога Т1 = 300 К. Пасудзіна рухаецца са скорасцю, модуль якой υ = 38,6 straight м over straight с. Вызначце, якой будзе тэмпература азоту пры раптоўным спыненні пасудзіны. Удзельная цеплаёмістасць азоту пры пастаянным аб’ёме сV = 745 fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction. Цеплаёмістасць пасудзіны і цеплаабмен з навакольным асяроддзем не прымайце пад увагу.

17. Магутнасць ідэальнага цеплавога рухавіка N = 10,0 кВт. Тэмпература награвальніка Т1 = 550 К, халадзільніка Т2 = 300 К. Вызначце колькасць цеплаты, атрыманай ад награвальніка, і колькасць цеплаты, аддадзенай халадзільнікам, за прамежак часу τ = 10,0 с.