Абагульненне і сістэматызацыя ведаў
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Фізіка. 10 клас |
Книга: | Абагульненне і сістэматызацыя ведаў |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Четверг, 22 Май 2025, 05:19 |

1. Вызначце адносіны канцэнтрацыі часціц у другой пасудзіне да канцэнтрацыі часціц у першай пасудзіне (мал. 31).

2. На графіку (мал. 32) паказана залежнасць шчыльнасці вадароду H2 ад колькасці яго малекул у пасудзіне. Вызначце ўмяшчальнасць пасудзіны.
3. У пасудзіну з вадой кінулі крышталік кухоннай солі NaCl масай m = 2,0 мг. Праз некаторы прамежак часу соль, растварыўшыся, размеркавалася раўнамерна па ўсім аб’ёме вады так, што ў кожным кубічным міліметры раствору стала N1 = 6,0 · 1012 іонаў натрыю. Вызначце аб’ём вады ў пасудзіне.
4. Канцэнтрацыі малекул вадароду і азоту ў пасудзіне і сярэднія квадратычныя скорасці іх руху аднолькавыя (мал. 33). Вызначце, у колькі разоў ціск азоту большы за ціск вадароду.
5. На малюнку 34 прыведзены графік залежнасці ціску газу ў балоне газанапоўненай электрычнай лямпы ад сярэдняга квадрата скорасці цеплавога руху яго малекул. Вызначце шчыльнасць газу ў балоне лямпы.
6. Сярэдняя кінетычная энергія паступальнага руху малекул газаў у абедзвюх пасудзінах аднолькавая і складае (мал. 35). Вызначце канцэнтрацыю газу ў першай пасудзіне.
7. Ціск гелію ў пасудзіне , а яго шчыльнасць
. Вызначце сярэднюю кінетычную энергію цеплавога руху атамаў гелію.
8. Пры пераходзе са стану 1 у стан 2 сярэдняя кінетычная энергія паступальнага руху малекул ідэальнага газу змянялася так, як паказана на графіку (мал. 36). Вызначце тэмпературу газу ў стане 2.
9. Пад поршнем у цыліндры знаходзіцца ідэальны газ. У табліцы прыведзены некаторыя параметры газу пры пераходзе з пачатковага стану ў канчатковы. Вызначце аб’ём, які займаў газ у канчатковым стане.
Стан | Параметры газу | ||
Ціск | Абсалютная тэмпература | Аб’ём | |
Пачатковы | р1 | Т1 | V1 = 2 л |
Канчатковы | р2 = 4р1 | Т2 = 2Т1 | V2 |

10. Вызначце адносіны сярэдніх квадратычных скорасцей цеплавога руху атамаў газаў, якія знаходзяцца ў пасудзінах (мал. 37).
11. Кінетычная энергія цеплавога руху ўсіх часціц ідэальнага аднаатамнага газу, які знаходзіцца ў герметычна закрытым балоне, Ек = 12 кДж. Вызначце ціск газу, калі ёмістасць балона V = 20 л.
12. На малюнку 38 прыведзены графік залежнасці ціску ідэальнага газу, колькасць рэчыва якога ν = 10 моль, ад абсалютнай тэмпературы. Вызначце аб’ём газу.
13. На малюнку 38.1 прыведзены графік змянення параметраў стану пэўнай масы ідэальнага газу. Вызначце адносіны максімальнай тэмпературы газу да мінімальнай.
14. Пасля ізахорнага награвання ідэальнага газу пэўнай масы ад тэмпературы Т1 = 300 К да тэмпературы Т2 = 420 К і наступнага ізабарнага награвання газ быў пераведзены ў зыходны стан у працэсе, пры якім ціск памяншаецца прама прапарцыянальна аб’ёму. Вызначце тэмпературу ідэальнага газу пасля ізабарнага награвання.
15. На малюнку 39 прыведзены графікі залежнасці ціску ідэальнага газу пэўнай масы ад аб’ёму пры пастаянных значэннях Т1 і Т2 абсалютнай тэмпературы. Вызначце тэмпературу Т2 газу, калі тэмпература Т1 = 210 К.

16. У балоне ўмяшчальнасцю V = 40,0 л знаходзіцца вадарод масай m1 = 2,00 г і гелій масай m2 = 4,00 г. Абсалютная тэмпература сумесі газаў Т = 320 К. Вызначце ціск сумесі газаў пасля таго, як у балон дадалі азот, колькасць рэчыва якога ν3 = 1,00 моль. Тэмпературу сумесі газаў у балоне лічыце нязменнай.