Маўленчымі называюцца памылкі, звязаныя з парушэннем патрабавання правільнасці маўлення, незахаваннем асноўных якасцей культуры маўлення (дакладнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, багацця і выразнасці). Свядома выбіраючы слова, мы павінны мець на ўвазе яго значэнне, стылістычную афарбоўку, спалучальнасць з іншымі моўнымі адзінкамі.
Да маўленчых памылак адносяцца:
- ужыванне слова ва неўласцівым яму значэнні: Падарожнік ішоў то наперад, то наадварот;
- змешванне часава-трывальных форм дзеяслова: Вясной з’яўляюцца пралескі і расцвілі краскі. Шпак забіраўся ў шпакоўню і сядзіць там;
- непрадуманае ўжыванне займеннікаў у кантэксце, што стварае двухсэнсоўнасць: Калі дачкаразвітвалася з маці, яна (?) не плакала.;
- неапраўданае выкарыстанне слоў-паразітаў, прастамоўных і дыялектных адзінак: так сказацъ, ну, вось, гэгпа самае, блін, шузы (‘модныя. чаравікі’), (ён) ідзець (літ. ідзе), (я) роблю (літ. раблю) і інш.;
- змешванне паронімаў: Гэта была добрая, бескарысная дзяўчынка;
- ужыванне сэнсава збыткоўных слоў (плеаназм): Рака замерзла лёдам;
- парушэнне лексічнай спалучальнасці: Солдаты выканалі клятву;
- паўтарэнне аднаго і таго ж слова ў межах невялікага кантэксту: Чаканае свята набліжаецца. Заўтра яно будзе блізка. Паслязаўтра — зусім блізка. А потым — блізка-блізка;
- ужыванне ў блізкім кантэксце аднакаранёвых слоў: Аднаго разу са мной адбыўся адзін выпадак.
Выправіце маўленчыя памылкі ў сказах-прыкладах да правіла.
Прааналізуйце свае творчыя працы. Якія маўленчыя памылкі вы дапускаеце найчасцей?
|