*§ 21-1. ГЕАГРАФІЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЙ ЭНЕРГЕТЫКІ
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Геаграфія. 10 клас |
Книга: | *§ 21-1. ГЕАГРАФІЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЙ ЭНЕРГЕТЫКІ |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 9 Май 2025, 22:42 |
Геаграфія ядзернай энергетыкі. Роля МАГАТЭ ў развіцці сусветнай ядзернай энергетыкі. Ядзерная энергетыка — гэта падгаліна электраэнергетыкі, якая займаецца вытворчасцю электраэнергіі шляхам пераўтварэння ядзернай энергіі. Роля ядзернай энергетыкі ў сусветнай гаспадарцы стала ўзрастаць з другой паловы XX ст. У ХХI ст. яе доля складае 10 % у структуры вытворчасці электраэнергіі.
На размяшчэнне ядзернай энергетыкі ўплываюць розныя фактары. Пры гэтым важная роля належыць сыравіннаму. Сыравінай для ядзернай энергетыкі з’яўляюцца ўранавыя руды. Найбольшым запасамі ўранавых руд у свеце вылучаюцца Аўстралія (29 % сусветных запасаў), Казахстан (13 %), Канада і Расія (па 9 %).
Усяго ў свеце здабываецца 59,5 тыс. т урану. На тры краіны — Казахстан, Канаду і Аўстралію — прыходзіцца 2/3 сусветнай здабычы ўрану. У 2017 г. першае месцаў у свеце па здабычы заняў Казахстан. Тут здабываецца 23 тыс. т урану, што складае каля 40 % сусветнай здабычы.
Сусветная вытворчасць атамнай энергіі ў свеце ў 2016 г. склала 2,6 трлн кВт·г. Больш за 30 % ядзернай энергіі свету вырабляецца ў цяперашні час у ЗША. Другое месца па вытворчасці займае Францыя (17 % сусветнай вытворчасці), трэцяе — Расія (8 %).
У некаторых краінах свету ядзерная энергетыка займае лідзіруючыя месцы ў структуры электраэнергетыкі. Напрыклад, у Францыі яе доля складае 78 %, Украіне — 54 %, Рэспубліцы Карэя — 30 %.
У цяперашні час ядзерная энергетыка знаходзіць шырокае ўжыванне ў вырабе энергетычных установак, напрыклад, такіх, як атамныя ледаколы і атамныя падводныя лодкі. У сучасным свеце ядзерная энергетыка забяспечвае электраэнергіяй практычна 15–20 % вытворчасці ў свеце.
Міжнароднай арганізацыяй для развіцця супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі з’яўляецца МАГАТЭ — Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (мал. 151-1).

МАГАТЭ, створанае ў рамках ААН у 1957 г., з’яўляецца ўвасабленнем прамовы прэзідэнта ЗША Эйзенхаўэра «Атам для свету». Ён прапанаваў стварыць міжнародны орган, які будзе кантраляваць атамную энергію і садзейнічаць яе выкарыстанню. У МАГАТЭ ўваходзіць 168 дзяржаў.
У цяперашні час згодна са Статутам арганізацыі асноўнай мэтай з’яўляецца дасягненне больш хуткага і шырокага выкарыстання атамнай энергіі для падтрымання міру, здароўя і дабрабыту ва ўсім свеце.
![]() Ад тэорыі да практыкі. Выканайце практычныя работы. 22. «Аналіз геаграфіі запасаў і здабычы энергетычных рэсурсаў свету» (на прымеры нафты і прыроднага газу). 23. «Параўнальны аналіз геаграфіі сыравіннай базы і геаграфіі ядзернай энергетыкі свету». |