*§ 8-1. ДЫНАМІКА КОЛЬКАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Геаграфія. 10 клас |
Книга: | *§ 8-1. ДЫНАМІКА КОЛЬКАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Среда, 15 Январь 2025, 20:36 |
Для вывучэння дынамікі колькасці насельніцтва выкарыстоўваюць шэраг паказчыкаў. Яны могуць быць дадатнымi, адмоўнымі і роўнымі нулю.
Асноўныя паказчыкі, якія вывучаюць дынаміку насельніцтва:
1) колькасць насельніцтва па гадах, чал.;
2) агульны рост альбо змяншэнне насельніцтва — гэта рознасць колькасці насельніцтва на пачатак і канец пэўнага часовага інтэрвалу;
3) сярэднегадавы тэмп росту насельніцтва (Sp):
дзе Рn — колькасць насельніцтва на канец перыяду; Ро — колькасць насельніцтва на пачатак перыяду; n — працягласць перыяду, %.
Існуе шкала краін па колькасці насельніцтва, якая прадстаўлена наступнымі групамі: 1) найбуйнейшыя краіны — з колькасцю насельніцтва больш за 500 млн чал.; 2) буйныя краіны — 100–500 млн; 3) паўсярэднія — 50–100 млн; 4) сярэднія — 20–50 млн; 5) малыя — 10–20 млн; 6) дробныя — 5–10 млн; 7) драбнюткія — менш за 5 млн чал.
У структуры свету дзяржавы з колькасцю менш за 5 млн чал. складаюць 40 %, а з колькасцю да 20 млн чал. — 30 %. Доля сярэдніх дзяржаў складае 17 %, паўсярэдніх — 7 %, буйных і найбуйнейшых — 6 %.
У Еўропе пераважаюць малыя, дробныя і драбнюткія дзяржавы. У рэгіёне адсутнічаюць буйныя дзяржавы па колькасці насельніцтва (без уліку Расіі). Сярод самых вялікіх па колькасці вылучаюцца, па даных за 2018 г., Германія, Вялікабрытанія, Францыя (мал. 55-1).
Свет і Беларусь. Да якой групы краін па колькасці насельніцтва адносіцца Рэспубліка Беларусь? Якая дынаміка характэрна для колькасці насельніцтва? |
Амерыка характарызуецца перавагай у структуры дзвюх груп дзяржаў — сярэдніх (14 %) і з невялікай колькасцю насельніцтва — малых, дробных і драбнюткіх (больш за 60 %). Па даных за 2018 г., дзяржавамі з найбольшай колькасцю насельніцтва ў Амерыцы з'яўляюцца ЗША, Бразілія і Мексіка (мал. 55-2).
Для Азіі характэрна наяўнасць усіх груп дзяржаў па колькасці насельніцтва. Тут размешчаны самыя буйныя дзяржавы свету па колькасці насельніцтва — Кітай і Індыя (мал. 55-3), а таксама самая вялікая колькасць дзяржаў з насельніцтвам звыш 100 млн чал. Значная доля сярэдніх і паўсярэдніх дзяржаў (у сярэднім каля 40 %), а таксама малых, дробных і драбнюткіх (у сярэднім каля 50 %). Разам з Кітаем і Індыяй самай буйной па колькасці насельніцтва дзяржавай у Азіі з'яўляецца Інданезія.
У Афрыцы пераважаюць у структуры сярэднія і блізкія да іх па колькасці насельніцтва краіны. У рэгіёне адсутнічаюць найбуйнейшыя дзяржавы, і толькі дзве краіны — Нігерыя і Эфіопія — маюць насельніцтва звыш 100 млн чал. Па даных за 2018 г., трэцяе месца ў рэгіёне па колькасці насельніцтва займае Егіпет (мал. 55-4).
Большасць дзяржаў Аўстраліі і Акіяніі (70 %) характарызуецца невялікай колькасцю насельніцтва — менш за 20 млн чалавек.
Праверым свае веды. Напішыце геаграфічную дыктоўку. |
Ад тэорыі да практыкі. Нанясіце на контурную карту краіны з прагрэсіўнай, стацыянарнай і рэгрэсіўнай узроставай структурай насельніцтва. Правядзіце SWOT-аналіз «Уплыў іміграцыі ў заходнееўрапейскіх краінах на дэмаграфічную сітуацыю». |