Лабараторны дослед 8. Уласцівасці бялкоў: дэнатурацыя, каляровыя рэакцыі
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Хімія. 10 клас |
Книга: | Лабараторны дослед 8. Уласцівасці бялкоў: дэнатурацыя, каляровыя рэакцыі |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 27 Декабрь 2024, 06:34 |
Біурэтавая рэакцыя. Да 1–2 см3 раствору бялку прыліце роўны аб’ём разбаўленага раствору шчолачы і некалькі кропель разбаўленага бледнаблакітнага раствору меднага купарвасу. Назіраецца чырвона-фіялетавае афарбоўванне.
Ксантапратэінавая рэакцыя. Да раствору бялку дабаўце некалькі кропель канцэнтраванай азотнай кіслаты. Бялок згусае і назіраецца жоўтае афарбоўванне.